Беларусь амаль перамагла ў міжнародным рэйтынгу краін з найбольшым прыростам кампаній-банкрутаў
Амерыканская фірма Dun & Bradstreet выпусціла даклад Global Bankruptcy Report, у якім прадставіла спіс краін, дзе ў 2024 годзе найбольш прыбавілася кампаній-банкрутаў. Беларусь заняла ў ім 3 месца. Разглядалася 47 краін.
Лідзіруе ў сумным рэйтынгу Украіна — тут колькасць фінансава неплацежаздольных кампаній вырасла на 126% у параўнанні з 2023-м. Далей ідуць Сінгапур (+40%) і Беларусь (+39%). Па дадзеных даследчыкаў, ва Украіне, Польшчы, Францыі, Канадзе, Саудаўскай Аравіі, Інданезіі і Аўстраліі гэты паказчык апошнія 4 гады павялічваўся больш чым на 20% у год.
Найбольшае зніжэнне банкрутстваў назіралася ў Грэцыі (-48%), Калумбіі (-43%), мацерыковым Кітаі (-31%) і Расіі (-26%).
Пры гэтым годам раней у Беларусі фіксавалі адваротны працэс — у 2023 годзе колькасць банкрутстваў упала ў параўнанні з 2022-м. Прырост кампаній-банкрутаў «адлюстроўвае эканамічныя выклікі і нестабільнасць, якія захоўваюцца», адзначаюць даследчыкі.
Читать на dev.by