Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

С — стабільнасць: Беларусь замацавалася на дне сусветнага рэйтынгу свабоды прэсы

Беларусь застаецца на самым нізе глабальнага Індэкса свабоды прэсы, які штогод публікуюць «Рэпарцёры без межаў». Сёлета наша краіна паднялася на адну пазіцыю і заняла 166-е месца паміж Кубай і Азербайджанам. У 2024 годзе яна абрынулася адразу на 10 пазіцый у параўнанні з 2023-м.

Пакінуць каментарый

У свежым рэйтынгу Беларусь набрала 25,73 бала са 100 і засталася ў найгоршай групе краін, дзе ўмовы для працы журналістаў ацэньваюцца як «крайне цяжкія». Тры з пяці індыкатараў — палітычны, эканамічны і прававы — паказалі зніжэнне.

Лідар ў індэксе ўжо 9 гадоў запар Нарвегія. Апошняе месца захоўвае за сабой Эрытрэя. Сярод краін-суседак да Беларусі бліжэй за ўсё Расія — на 171-м месцы. У іншых краін справы ідуць заўважна лепш: Літва размясцілася на 14-м месцы, адразу за ёй — Латвія, Польшча займае 31-ю пазіцыю, Украіна — 62-ю.

Змест карткі Беларусі за год не змяніўся: аўтары рэйтынгу пішуць, што яшчэ да вайны яна была «самай небяспечнай краінай для журналістаў у Еўропе», а таксама што мясцовыя ўлады працягваюць рэпрэсіі супраць незалежных выданняў у маштабах, нябачаных да 2020 года. Іх пазбаўляюць статусу СМІ, блакуюць, абвяшчаюць «экстрэмісцкімі», праводзяць ператрусы, пераследуюць і выціскаюць з краіны.

Значна вырасла колькасць прадстаўнікоў прафесіі, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Калі ў мінулагоднім дакладзе іх налічвалася каля 400, то цяпер — 500–600. Але і тым, хто застаўся, па-ранейшаму даводзіцца працаваць у рэжыме «стэлс».

Поўную версію рэйтынгу можна паглядзець па спасылцы.

Яшчэ мінус 10 пазіцый: Беларусь працягвае шматгадовае падзенне ў рэйтынгу свабоды прэсы

Па тэме

Беларусь прадоўжыла падзенне ў топе краін для стартапаў

Чытайце таксама
Турчын распавёў пра сотню робатаў на «Савушкіным прадукце», інтэлектуальным самазвале і ролі ПВТ у «індустрыі 5.0»

У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю

4 каментарыя
У некаторых гарадах Беларусі могуць знікнуць звычайныя аўтобусы

3 каментарыя
У Нацбанку сказалі, калі ўсім беларусам стане даступнай «суверэнная альтэрнатыва міжнародным плацежным сістэмам»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.