Беларус прыдумаў няісны банк і выпадкова зарабіў на крыпце $260 000
У кастрычніку 2024 года блогер прыдумаў жартоўны банк — «Фуфелшмерц Паскудства Інкарпарэйтэд» («ФПІ Банк»). Ілля распрацаваў лагатып банка, дызайн карт і нават запусціў сайт — які літаральна крычаў пра тое, што банк несапраўдны.
Замест кампаній-партнёраў — «кампаніі, якія не давяраюць» банку, у водгуках — суцэльныя скаргі на камісіі і мінус на рахунку, а сярод супрацоўнікаў — падазроныя прозвішчы Падвохаў, Капканаў, Падманаў і Шкоднікава.
Больш за тое, унізе старонкі банка простым тэкстам сказана, што сайт з’яўляецца жартоўным. Ён не прызначаны для сапраўдных фінансавых аперацый і не мае на мэце падману або ўвядзення ў зман. Усе паслугі і прадукты банка выдуманыя і не існуюць.
Паводле слоў блогера, у нейкі момант жарт разляцеўся па інтэрнэце: наведванні сайта пастаянна раслі, а ў TikTok сталі з’яўляцца карыстальніцкія відэа пра «ФПІ Банк».
Блогеру прыйшла да галавы яшчэ адная ідэя — запусціць для банка крыптатокен на блакчэйне TON. На запуск токена блогер выдаткаваў 1900 долараў, якія неўзабаве акупіліся.
8 снежня Ілля выпусціў ролік, у якім паказаў, як выстаўляў банк на біржу. Праз 40 хвілін капіталізацыя токена пераваліла за 100 тысяч долараў. На гэты момант на рахунку блогера больш за 260 тысяч долараў.
Што раўда, ёсць адное «але». Калі блогер прадасць манеты FPIBANK і выведзе свае грошы, ён абрыне цану на іх — і «падмане ўсіх». Таму Ілля называе свой рахунак «балансам Шродзінгера» і не заклікае нікога ўкладвацца ў манету.
Читать на dev.by