Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусь працягвае апускацца на дно рэйтынгу краін для стартапаў

Беларусь заняла 84 месца ў абноўленым рэйтынгу Global Startup Ecosystem Index ад StartupBlink, у якім прадстаўлены 1000 гарадоў і 100 краін свету з найбольш спрыяльным асяроддзем для развіцця стартапаў. Гэта на дзве пазіцыі ніжэй, чым летась. Нас апярэджваюць, напрыклад, Бангладэш, Нігерыя — і Пакістан таксама, прычым адразу на 12 пазіцый.

1 каментарый

Для параўнання, Украіна знаходзіцца ўдвая вышэй — на 42-м месцы. Як і Літва (19), Польшча (33), Латвія (49) і нават Расія (34).

Першыя дзесяць пазіцый рэйтынгу прынцыпова не змяніліся. У лідарах, як і раней, ЗША, Вялікабрытанія і Ізраіль. Сінгапур цяпер займае 4-ю пазіцыю замест Канады, а Швейцарыя — 9-ю замест Нідэрландаў. Топ-10 гарадоў таксама застаўся амаль нязменным, за выключэннем некалькіх перастановак. Лепш за ўсё стартапы пачуваюцца ўжо колькі гадоў запар у Сан-Францыска, Нью-Ёрку і Лондане.

Беларусь захавала свае пазіцыі ў межах Еўропы і Усходняй Еўропы — 42-е і 21-е месцы адпаведна. Але агульны рэйтынг краіны, які і вызначае яе пазіцыю ў спісе, за год знізіўся на 10,7%.

У рэйтынгу гарадоў Беларусь, як і раней, прадстаўлена толькі Мінскам, які абваліўся адразу на 45 пазіцый і цяпер займае 364-е месца. Цікава, што летась беларуская сталіца, наадварот, паднялася на 44 пазіцыі. У межах Усходняй Еўропы ў Мінска 26-е месца (-3).

Аўтары дакладу ўсё яшчэ адзначаюць вялікі патэнцыял для поспеху, якога Беларусь магла б дасягнуць на рэгіянальным і глабальным узроўні — у тым ліку дзякуючы высокай кваліфікацыі мясцовых айцішнікаў і наяўнасці — у мінулым — разумнай палітыкі ў развіцці стартап-экасістэмы. Але, як і летась, у картцы Беларусі гаворка ідзе пра палітычную нестабільнасць і міжнародную ізаляцыю, а таксама адток каштоўных кадраў. Згадваюцца Wargaming, EPAM і Flo, якія рэлакаваліся, а таксама прызнаны нядаўна «экстрэмісцкім» стартап-хаб Imaguru, які працягвае падтрымліваць пачынаючых прадпрымальнікаў з Іспаніі. У асноўным у Беларусі застаюцца стартапы на пасеўнай і перадпасеўнай стадыі.

У выніку — велізарная прорва паміж сапраўдным патэнцыялам Беларусі і тым, што мы маем сёння. Рэцэпт ад StartupBlink — вярнуць давер інвестараў і мясцовых прадпрымальнікаў, а таксама стымуляваць вяртанне тых, хто эміграваў. Акрамя таго, гэтых людзей трэба пераканаць базаваць свае кампаніі ў Беларусі і разглядаць яе як патэнцыйны рынак.

Чытайце таксама
«Не бачу сэнсу». Кіраўнік Мінінфарма адказаў пра павелічэнне долі беларускага кантэнту на ТБ
«Не бачу сэнсу». Кіраўнік Мінінфарма адказаў пра павелічэнне долі беларускага кантэнту на ТБ
«Не бачу сэнсу». Кіраўнік Мінінфарма адказаў пра павелічэнне долі беларускага кантэнту на ТБ
11 каментарыяў
ШІ-стартап наймае беспрацоўных, каб навучыць мадэлі замяняць іх жа прафесіі
ШІ-стартап наймае беспрацоўных, каб навучыць мадэлі замяняць іх жа прафесіі
ШІ-стартап наймае беспрацоўных, каб навучыць мадэлі замяняць іх жа прафесіі
Трамп увёў пошліны ў 25% для ўсіх, хто гандлюе з Іранам
Трамп увёў пошліны ў 25% для ўсіх, хто гандлюе з Іранам
Трамп увёў пошліны ў 25% для ўсіх, хто гандлюе з Іранам
8 каментарыяў
Беларусь апынулася ў топе краін па тэмпах укаранення DeepSeek — разам з Іранам і Кубай
Беларусь апынулася ў топе краін па тэмпах укаранення DeepSeek — разам з Іранам і Кубай
Беларусь апынулася ў топе краін па тэмпах укаранення DeepSeek — разам з Іранам і Кубай
6 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

Даже не смотря на происки коллективного запада и востока мы все ещё в топ-100 стран!