Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Жанчыны дагналі. Усе таннеюць — акрамя распрацоўшчыкаў. Незадаволеных рэкордна шмат, але шукаць працу не спяшаюцца. Зарплаты — наш вялікі рэсёрч

Тэма заробкаў — заўсёды (і паўсюль) актуальная.

10 каментарыяў
Жанчыны дагналі. Усе таннеюць — акрамя распрацоўшчыкаў. Незадаволеных рэкордна шмат, але шукаць працу не спяшаюцца. Зарплаты — наш вялікі рэсёрч

Тэма заробкаў — заўсёды (і паўсюль) актуальная.

Распавядаем пра змены матэрыяльных умоў у ІТ-індустрыі ў Беларусі і за мяжой у фінальнай частцы штогадовага даследавання dev.by

Галоўнае:

  • медыянны заробак распрацоўшчыка застаецца на ўзроўні 3500$. Нета-заробкі захаваліся толькі ў распрацоўшчыкаў, у астатніх ідзе зніжэнне медыяны.
  • Ужо амаль 45% айцішнікаў лічыць, што ім недаплачваюць. Так шмат незадаволеных было толькі ў 2010-м!
  • За мяжой заробак расце ў рамках кампенсацыі інфляцыі, рост усё радзей перавышае 20% за год.

Заробкі засталіся ранейшымі толькі ў распрацоўшчыкаў

У 2022-2023 мы фіксавалі бурны рост заробкаў, працадаўцам часта даводзілася перагледжваць ведамасці, каб захаваць найбольш каштоўныя кадры ў больш дарагой абстаноўцы пасля рэлакейта каманды або часткі супрацоўнікаў.

З 2024 года ўсё гэта плаўна становіцца на стоп-рэжым.

У распрацоўшчыкаў практычна нічога не змянілася, медыяна і значэнні квартыляў ранейшыя.

Як і год таму, сярэдні распрацоўшчык (нагадаем, больш паловы з распрацоўшчыкаў-удзельнікаў анкеты — ужо сеньёры) можа разлічваць на 3500$ нета практычна незалежна ад лакацыі.

У высокааплатных спецыялістаў узроўню тэхлідоў — адкат да значэнняў пяцігадовай даўніны. Куды больш патрабавальнае падатковае заканадаўства ў краінах ЕС або ЗША — а менавіта туды імкнуліся высокакваліфікаваныя спецыялісты — нагадвае пра сябе. Грузінская мара з 1% для індывідуальных прадпрымальнікаў аказалася камфортнай не для ўсіх. Ды і ўмовы змяніліся.

Асобна варта адзначыць, што больш за ўсіх праселі менеджарскія і аналітычныя пазіцыі. За мяжой усё, што звязана з камунікацыяй, — у жорсткай канкурэнцыі з лакальнымі спецыялістамі, якія ведаюць і мясцовую мову, а не толькі англійскую.

У распрацоўшчыка знікае гендар

Калі раней можна было казаць пра тое, што жанчыны паступова даганяюць мужчын па ўзроўні досведу ў індустрыі і памерах заробкаў, то зараз розніца ўжо мінімальная.

Разбежка засталася на ўзроўні Lead, але ўжо нават для Senior практычна няважна да якога полу вы сябе адносіце. А ўжо тым больш для Middle, там увогуле ў твар не глядзяць.

Для спецыялістаў па тэставанні, дзе ўжо палова — жанчыны, трэнд яшчэ больш заўважны, там у жанчын-мідлоў заробкі звычайна нават вышэйшыя.

Разбежка ідзе толькі на ўзроўні Lead, звычайна гэта кіраўнікі аддзелаў і там яшчэ ідзе даганяючы трэнд.

Разбежка ёсць і для джуноў: многія спрабуюць зайсці ў індустрыю праз курсы мануальнага тэставання, а па другі бок — аўтаматызатары-пачаткоўцы з профільнай адукацыяй, там мужчын больш і заробкі вышэйшыя.

Хацелася паўсвету, хапіла на ровар

Колькасць тых, хто мяркуе, што ім недаплачваюць, вельмі плаўна расце і ўжо хутка дасягне рэкорднага паказчыка яшчэ 2010 года — 45%.

Расчараванне ва ўмовах працы за мяжой і сцісканне беларускага рынку — асноўныя прычыны незадаволенасці. А гады дабрабыту прайшлі.

Пры ўсім незадавальненні большасць цвяроза ацэньвае сітуацыю на рынку. Таму лік тых, хто шукае новую працу, у два разы меншы за тых, каму, на іх думку, не даплачваюць.

Зрэшты, у Беларусі ў тых, хто захаваў свае пазіцыі або знайшоў працу, настроі больш скептычныя. З кожным годам усё больш спецыялістаў лічаць, што вартыя большага.

Значэнні меркаванняў замежных удзельнікаў блізкія да беларускіх, але трэнд намячаецца адваротны. Падобна, патэнцыйны гемарой з пошукам новай працы самастойна ў новай лакацыі зніжае і ўзровень негатыўных эмоцый ад заробку.

Рост заробкаў пераходзіць у гонку за інфляцыяй

Пасля падзей 2020 года і першай хвалі масавай міграцыі быў заўважны рывок ва ўзроўні заробкаў. Рынак стаў турбулентным, але самыя каштоўныя кадры менеджмент імкнуўся ўтрымаць.

Пасля таго, як усім стала ўсё зразумела з санкцыямі і тым больш пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне, палітыка кампаній развярнулася ў адваротным кірунку. Індэксацыя заробкаў перайшла на ўзровень кампенсацыі інфляцыі.

Змяншэння нета-заробкаў таксама не адзначаецца, рынак працы стаў своеасабліва стабільны. Тым, у каго ёсць праца, зп не зніжаюць, але павышаюць мінімальна.

Многія, хто працаваў у Еўропе, ведаюць, што значныя перагляды заробку там адбываюцца ў выключных выпадках. Часы буму аўтсорса ў Беларусі і потым ІТ у цэлым мала цікавілі еўра-працадаўцу. Лагічна, што пасля хваляў міграцыі беларускім айцішнікам давялося прывыкаць да новых умоў.

Перагляды заробку кожныя паўгода засталіся ў далёкім мінулым — сардэчна запрашаем у дзіўны новы свет, дзе і падаткі іншыя, і індэксацыя заробкаў на адной пазіцыі адбываецца звычайна нямногім вышэй за ўзровень інфляцыі.

Ужо 45% замежных беларускіх айцішнікаў заявіла пра тое, што рост іх заробкаў не перавысіў 20%. І гэта дастаткова грубая ацэнка: цалкам верагодна, большая частка з іх трапіць у катэгорыю з ростам да 10%.

18,5%, у якіх нета-заробак вырас больш чым на 20% — гэта хутчэй «хвост» міграцыі. Не будзем забывацца і пра рост выдаткаў. Арэнда камфортнай двушкі ва Ўроцлаве ці Гданьску каштуе заўважна вышэй, чым у Мінску.

Не такімі тэмпамі, але сітуацыя разгортваецца ў той жа бок і ў Беларусі. Кампаніі, якія засталіся ў Беларусі або захавалі тут хаця б частку офісаў, таксама патроху павышаюць заробкі.

Відавочна, гэта ўжо практыка натуральнага адбору. Спецыялістаў, якія «вывозяць» пакінутыя праекты, трэба ўтрымліваць, хай і выходзячы ў нуль па прыбытку. Таму хоць як, але крыху трэба дадаваць. Да гэтага дадаюцца работнікі з нізкай базай, дзе любое павышэнне заробку адразу ў працэнтных адносінах значнае. Але агульная тэндэнцыя да стагнацыі рынку няўмольная.

Рэзюмэ

Такім чынам, нета заробкі захаваліся ў распрацоўшчыкаў, у астатніх часцей зніжаліся. Рост заробкаў за межамі краіны перайшоў у стадыю кампенсацыі інфляцыі. Незадаволеных заробкамі ўсё больш, але мяняць працу многія з іх зусім не спяшаюцца — так ва ўсіх лакацыях.

За мяжой трывожней чым у Беларусі. Буйныя кампаніі зацягваюць. Беспрацоўных увогуле менш за 1%. Наш вялікі рэсёрч
За мяжой трывожней, чым у Беларусі. Буйныя кампаніі зацягваюць. Беспрацоўных увогуле менш за 1%. Наш вялікі рэсёрч
Па тэме
За мяжой трывожней, чым у Беларусі. Буйныя кампаніі зацягваюць. Беспрацоўных увогуле менш за 1%. Наш вялікі рэсёрч
Рэлакейт усё джуны таксама (ну амаль). Якім ІТ прыйшло да 2025 — наш вялікі рэсёрч
Рэлакейт усё, джуны таксама (ну, амаль). Якім ІТ прыйшло да 2025 — наш вялікі рэсёрч
Па тэме
Рэлакейт усё, джуны таксама (ну, амаль). Якім ІТ прыйшло да 2025 — наш вялікі рэсёрч
Многія яшчэ вераць што абыдуцца без ШІ (а кампаніі не хочуць за яго плаціць). Якія мадэлі папулярныя ў працы — наш рэсёрч
Многія яшчэ вераць, што абыдуцца без ШІ (а кампаніі не хочуць за яго плаціць). Якія мадэлі папулярныя ў працы — наш рэсёрч
Па тэме
Многія яшчэ вераць, што абыдуцца без ШІ (а кампаніі не хочуць за яго плаціць). Якія мадэлі папулярныя ў працы — наш рэсёрч
Чытайце таксама
Лукашэнка запусціў вытворчасць у сферы мікраэлектронікі і сказаў не парыцца наконт ШІ
Лукашэнка запусціў вытворчасць у сферы мікраэлектронікі і сказаў не парыцца наконт ШІ
Лукашэнка запусціў вытворчасць у сферы мікраэлектронікі і сказаў не парыцца наконт ШІ
13 каментарыяў
«Будынак яшчэ стаіць, а школы няма — дзяцей у вёсцы стала зусім мала». Айцішнік алічбаваў сямейны альбом пра Беларусь, што сыходзіць
«Будынак яшчэ стаіць, а школы няма — дзяцей у вёсцы стала зусім мала». Айцішнік алічбаваў сямейны альбом пра Беларусь, што сыходзіць
«Будынак яшчэ стаіць, а школы няма — дзяцей у вёсцы стала зусім мала». Айцішнік алічбаваў сямейны альбом пра Беларусь, што сыходзіць
Распрацоўшчык Дзмітрый да пераезду ў Еўропу паспеў алічбаваць сямейны альбом з чатырох соцень здымкаў, самым старым з якіх амаль сто гадоў. Ён згадзіўся паказаць devby некалькі сямейных рэліквій і распавесці, як яны дапамагаюць яму ў эміграцыі.
6 каментарыяў
У Беларусі хочуць абмежаваць продаж імпартных аўто
У Беларусі хочуць абмежаваць продаж імпартных аўто
У Беларусі хочуць абмежаваць продаж імпартных аўто
3 каментарыя
Кампаніі забілі на джуноў. Што будзе, калі памруць усе сеньёры?
Кампаніі забілі на джуноў. Што будзе, калі памруць усе сеньёры?
Кампаніі забілі на джуноў. Што будзе, калі памруць усе сеньёры?
Меркаваннi i прагнозы.
3 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance
-2

По моим наблюдениям да, бабы в целом глупее мужчин, но умнее многих айтишников.

-3

бабы-манагерки без технического образования?)

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance
1

Ну она же вами рулит таким умным и с образованием, а не вы ею

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

рынок труда в айтишке становится все ближе к остальным специальностям. Для быстрого роста зарплаты надо менять работодателя не реже, чем каждые 3 года, а то и чаще. Исключение только если влез в какую фирменную программу развития или если у компании есть ясный путь пересмотра зарплат для сотрудников.

-1

Чаму маўчыце пра свой рэцэпт поспеху? БРСМ - лепшая праграма развіцця!)

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

это путь только для настоящей айтишной элиты - типа Янчевского

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

Александр Лукашенко — великий продолжатель дела Октября. Ленина и Сталина. И как думаете, почему в 2020 году против него выступили те, кого Ильич бы назвал мелкобуржуазной сволочью. Банкир, «айтишник» и блогер — таких поединщиков выставила буржуазия против Батьки. Потому что капиталец достаточно окреп и хотел себе уже политической власти. Так, как он отобрал её у французской аристократии, как отобрал у русского царя в феврале 1917 года. Могучая сила — капитал. Он покупает себе политтехнологов, он покупает себе целые армии, он — золотой телец — может купить всё, души, людей, народы. Но он не смог купить Лукашенко. И тогда вышел против него на мятеж. Но был раздавлен. Разоблачён. Опозорен. Выпорот. Крестьянский Вождь раздраконил его. Бабло не зарешало. Не помогли их новейшие социальные технологии. Потому что в бой вместе с нашими бойцами ОМОН шли Дзержинский, Фрунзе и дядька Чапай.

0

Дзякую за цёплыя словы! Жыве!

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

шли Дзержинский, Фрунзе и дядька Чапай.

лучшие сыны беларуского народа!

0

в Беларуси и за границей
медианная зарплата разработчика остаётся на уровне 3500$

Мало пользы от этой медианы, вообще непонятно по какому срезу она сделана

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 снежня 2025, 02:29