Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларус сумовіўся ў некалькі кампаній FAANG (і не толькі) і атрымаў тры оферы. Расказвае пра ўражанні

Наш чытач (ён пажадаў застацца ананімным) у 2024 не губляў часу дарма — актыўна сумовіўся ў кампаніі FAANG. І атрымаў не адзін офер! Як гэта было, ён расказаў dev.by.

39 каментарыяў
Беларус сумовіўся ў некалькі кампаній FAANG (і не толькі) і атрымаў тры оферы. Расказвае пра ўражанні

Наш чытач (ён пажадаў застацца ананімным) у 2024 не губляў часу дарма — актыўна сумовіўся ў кампаніі FAANG. І атрымаў не адзін офер! Як гэта было, ён расказаў dev.by.

У якія кампаніі сумовіўся:

  • Amazon
  • Google
  • Meta
  • Databricks
  • Waymo
  • Некалькі HFT-кампаній (High Frequency Trading).

Пэўны час я ігнараваў запрашэнні на сумоўі, а потым пачаў хадзіць адразу на ўсе. 

Сумовіцца ў адную кампанію мне падалося недарэчным: можна не атрымаць оферу і знервавацца. Або атрымаць і страціць 10-15% праз тое, што няма контроферу.

У выніку я прайшоў 25-30 сумоўяў у розныя кампаніі (размовы з рэкруцёрамі не лічацца). Офераў было тры, так што парад па паспяховым праходжанні сумоўяў лепш пытацца ў кагосьці іншага. Я раскажу проста пра свае ўражанні.

Тэхнічная частка 

У буйных ІТ-кампаніях LeetCode-сумоўі плюс-мінус аднолькавыя: дзесьці прапаноўваюць запусціць код, дзесьці трэба запісаць яго ў нататніку і пераканаць інтэрв’юера, што ён працуе. Як правіла, просяць dry-run кода (і гэта ідзе ў ацэнку), то-бок выканаць яго парадкова. І тут можна страціць шмат часу, калі не патрэніравацца загадзя.

Мне здаецца, алгарытмічнай падрыхтоўкі студэнта 1-2 курса дастаткова для праходжання гэтага этапу: нейкіх складаных алгарытмаў не пытаюць, тэмы загадзя вядомыя, іх можна патрэніравацца на LeetCode. У выпадку глабальнага затупу інтэрв’юер падкажа, і гэта не будзе азначаць правал сумоўя. Я нарашаў крыху больш за 50 задач на LeetCode, і, азіраючыся, разумею, што варта было б вырашыць яшчэ столькі ж, каб паменшыць дысперсію.

Галоўнае складанасць у тым, што на сумоўі ты абмежаваны ў часе. Meta, напрыклад, чакае, што ты выдаткуеш усяго 15-20 хвілін на адную задачу разам з прагонам кода.  Google адэкватнейшы: даюць 40 хвілін на задачу аналагічнай складанасці. Калі вырашыць хутчэй, інтэрв’юер хутчэй за ўсё прапануе дадатковае пытанне або задачу за дадатковыя балы, якія могуць кампенсаваць затуп на папярэднім сумоўі.

Я на працы пішу на C++, на ёй жа праходзіў сумоўі. Выявілася, гэта вельмі дрэнная ідэя: часу на напісанне кода патрабуецца шмат, кагнітыўная нагрузка вельмі вялікая. Асабліва балюча было тады, калі код патрабавалася яшчэ і запускаць (пераканаць інтэрв’юераў у тым, што плюсавы код працуе, прасцей, чым напісаць яго сапраўды працоўным). 

Таму я параіў бы распрацоўшчыкам, якія пішуць на С++ (і яшчэ, можа быць, джавістам) перайсці ў часе інтэрв’ю на Python. Вядома, калі такая опцыя наогул ёсць. Так, у мяне былі сумоўі ў кампаніях па-за FAANG, дзе настойвалі толькі на C++.

System design і Behavioral

Пра System design нічога разумнага сказаць не магу: у Google L3/L4 і ў Waymo на L4 гэтага віду інтэрв’ю няма, у Meta я да яго не дайшоў, а ў Amazon ён даволі фармальны, хвілін на 20. Я штосьці задызайніў, і ўсё.

Да Behavioral-секцыі звычайна рэкамендуюць падрыхтаваць гісторыі ў фармаце STAR, але мае інтэрв’юеры самі задавалі пытанні. Калі я расказваў нейкую гісторыю, то проста глядзеў на рэакцыю і фідбэк інтэрв’юераў і стараўся карэктаваць падачу. То-бок гэтакае A/B тэсціраванне. 

Як я зразумеў, на Behavioral правяраюць не столькі софтскілы кандыдата (дастаткова не быць маньякам), а скоўп, які ў яго быў на працы. Умоўна: расказваеш гісторыі пра афарбоўку адной кнопкі — ацэняць на джуна, адказваеш за буйны праект пад ключ — хутчэй на сеньёра. Самы вялікі фокус на Behavioral, здаецца, у Amazon. На кожным сумоўі 20 хвілін адведзена на паводзінныя пытанні. 

З невідавочнага ў складанні рэзюмэ: вонкавы хэдхантар параіў мне дадаваць у кожны булет-пойнт тэхналогію/мову, на якой рэалізаваны праект. Я прыслухаўся і літаральна ў кожны радок на старонцы дапісаў С++, і гэта рэальна спрацавала: рэкруцёры сталі казаць «you have a lot of C++», і водгукаў стала больш

У якія кампаніі сумовіўся, што там заўважыў і які вынік

У Meta я падаваўся праз рэкамендацыю. Спіс задач там вядомы (каля 100), але патрабуецца ідэальнае іх рашэнне за 15-20 хвілін. То-бок правяраюць хутчэй здольнасць сядзець і манатонна вырашаць для падрыхтоўкі. Але пры гэтым самыя прадказальныя сумоўі — задачы вядомыя і можна вырашыць усё загадзя.

Я затупіў на сумоўі + не атрымалася наладзіць камунікацыю з інтэрв’юерам (ён з Індыі, і мне цяжка было зразумець акцэнт), у выніку не прайшоў скрынінгу. Дакладней, мне прапанавалі працягнуць сумоўе на ніжэйшы ўзровень (E5->E4), але я адмовіўся. Гэта не пазбаўляла мяне магчымасці зноў паспрабавацца на E5 праз паўгода.

У Google я быў у базе з 4-га курса (проста адправіў туды рэзюмэ), і мяне сталі перыядычна запрашаць на сумоўі. Кампанія быццам бы больш правярае здольнасць думаць (маё ўражанне). Задачы больш рандамныя (інтэрв’юеры могуць пытацца, што заўгодна ў рамках алгарытмаў і структур даных са спіса), злітыя задачы хутка выдаляюць. 

Прыняў запрашэнне на адзіны раз і атрымаў офер.

У Amazon на мяне выйшаў менеджар наймання — стэлефанаваліся, ён расказаў пра каманду, мне ў цэлым спадабалася, таму прызначылі сумоўе. Здаецца, у гэтай кампаніі ўсё залежыць ад каманды. У мяне было даволі лайтова, па складанасці з усіх сумоўяў яны як быццам унізе. Атрымаў офер. У майго знаёмага ў C3, наадварот, было вельмі складана — бо таксама рандам.

У Databricks на мяне выйшаў менеджар аднаго з іх офісаў. А я яго падвёў у выніку. Гэта было самае складанае ў плане ацэнкі сумоўе (мелася быць восем этапаў).

Сама задача нескладаная, але код павінен абавязкова выконвацца і трэба прыдумаць тэсты. Я хутка запрогаў, а потым хвілін 10-15 лавіў розныя сэгфолты ў кодзе, пакуль не скончыўся час. На рашэнне інтэрв’юеры (іх было двое, і яны як быццам абодва ўдзельнічалі) сказалі «looks good to me», а потым я атрымаў адмову з фідбэкам, што код не запускаецца: гэта аўтаматычна азначае «no hire». Карацей, яны чакаюць ідэальнага рашэння.

У Waymo сумоўе падобнае да гуглаўскага, але код трэба запускаць (задачы былі больш на рэалізацыю, чым алгарытмы). Задачы крыху цікавейшыя давалі (больш open-ended. Атрымаў офер.

У Netflix я не спрабаваў: у Еўропе, здаецца, няма вакансій.

Microsoft не разглядаў.

У Apple я атрымаў адмову на этапе рэзюмэ.

Ці сапсаваў крызіс оферы FAANG?

Крызіс выяўляецца ў тым, што вакансіі размяшчаюць у краінах з нізкімі заробкамі. Найманне пераносяць у Сербію, Польшчу, Румынію, Індыю і  да т. п. Раней гэта маглі быць Германія, Швейцарыя, Вялікабрытанія, Ірландыя, Нідэрланды. Там нашмат вышэйшыя зп, а акрамя таго, адтуль было б прасцей перавесціся ў ЗША праз год працы. 

З ходу ў амерыканскі офіс уладкавацца складана, але праз год працы можна паспрабаваць перавесціся па візе L1.

Кім трэба быць, каб атрымаць офер ад FAANG ў крызіс

Сумоўе — гэта рандам: вар'іруецца як складанасць задач, так і стыль паводзін інтэрв’юераў. Ёсць такія, якім цікавы твой ход думкі, тады сумоўе больш падобнае да дыялогу, у часе якога вы разам вырашаеце складаную задачку. А бывае, інтэрв’юер проста дае задачу і глядзіць, ці вырашыш, ці не.  Адзін мне так і сказаў: «Не гавары, а вырашай». Я вырашыў — ён мне паставіў «hire».

Думаю, калі б цяпер мне далі яшчэ раз іх усе перапрайсці, то, хутчэй за ўсё, нейкіх офераў я б не атрымаў, але замест іх атрымаў бы іншыя. Павялічыць шанцы дапамагае практыка рашэння задач (дзясяткаў аналагічных) і практыка саміх сумоўяў.

Думаю, што пасля праходжання фільтра рэзюмэ і практыкі LeetCode любому сярэдняму распрацоўшчыку рэальна атрымаць офер у Amazon, Meta або Google — геніем для гэтага быць не трэба. Дастаткова студэнтам/распрацоўшчыкам-пачаткоўцам. Так, LeetCode патрабуе часу і матывацыі, але тут у джуноў ёсць перавага. Калі натрэніруецеся, добра было б прайсці стажыроўку ў любой буйной прадуктовай кампаніі ў Беларусі + GitHub з рэальнымі праектамі (гэта чамусьці дапамагае прайсці фільтр рэкруцёраў, хоць яны ўсё роўна не могуць ацаніць змест). Пасля гэтага можна прэтэндаваць на джуноўскія вакансіі — L3 ў Google і L4 у Amazon у Польшчы. Пасля 2-3 гадоў добрага вопыту можна прэтэндаваць у FAANG на мідла.


Ці памятаеце вы, як беларускае ІТ ператварылася ў феномен? Мы вучыліся адно ў аднаго, дзяліліся першымі поспехамі, разам радаваліся, калі нашыя кампаніі, прадукты і каманды атрымлівалі сусветнае прызнанне. Сёння многія з нас — у розных краінах, таму яшчэ важней захоўваць сувязі і працягнуць развіццё. 16 гадоў dev.by — «дэфолтная» крыніца інфармацыі пра беларускае ІТ, пляцоўка для камунікацыі і абмену вопытам. Разам мы пераадольваем крызісы, трымаем удары, радуемся поспехам, спадзяемся. 

Цяпер вы можаце дапамагчы dev.by. Калі ўсе спосабы манетызацыі беларускіх медыя амаль зніклі, рэгулярныя данаты дазваляюць плаціць заробкі рэдактарам і аўтарам, рыхтаваць важныя матэрыялы.

Калі вы маеце магчымасць і лічыце нашую працу важнай, падтрымайце dev.by.

«Праз дым праходзіць Ілан Маск». Беларус зехаў у ЗША і працаваў у Apple і Tesla
«Праз дым праходзіць Ілан Маск». Беларус з’ехаў у ЗША і працаваў у Apple і Tesla
Па тэме
«Праз дым праходзіць Ілан Маск». Беларус з’ехаў у ЗША і працаваў у Apple і Tesla
Распрацоўшчык з Беларусі атрымаў офер ад польскай Google але стаў беспрацоўным. Не далі візы
Распрацоўшчык з Беларусі атрымаў офер ад польскай Google, але стаў беспрацоўным. Не далі візы
Па тэме
Распрацоўшчык з Беларусі атрымаў офер ад польскай Google, але стаў беспрацоўным. Не далі візы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

8

К сожалению, зарплаты в Польском FAANG для людей с партнером/семьей становятся интересными только с L5 (Senior) (учитывая, что работа на UoP) . Остальное легко достигается на b2b без ненужной для работы акробатики.

В Netflix я не пробовал: в Европе вроде нет вакансий.

Какого года статья? В Варшаве вроде все есть.

Как проработавший в Польском FAANG почти 3 года, пока отбило желание возвращаться.

Люди, которые до сих пор защищают и считают литкод на собесах "фановым" и "важным" для разработчика не в домене, где это необходимо, могут высказаться более детально в ответах, будет интересно почитать аргументацию (ни разу еще не слышал ни от кого, просто реальность биг теха)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 снежня 2024, 12:31

2

так другого способа проверить адекватность инженера нет. А тут - дал ему задачу, и все вылезает. Все сгенерил через chatGPT. Полчаса пыхтел, набирал на клавиатуре - изображал что сам. Код очень хорош, но объяснить не может ни строчки.

5

так другого способа проверить адекватность инженера нет

может я не считал иронию, но как опытный инженер скажу точно – есть. Просто это нужно самому готовить отдельно, разговаривать. Дизайн разных решений/ парадигмы/ опыт кандидата обсуждать минимум час и тд.

Вопросы задавать исходя из опыта кандидата (!)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 снежня 2024, 15:21

1

может я не считал иронию

Если она там была то я тоже как инженер её не увидел.

А дальше комент по делу

2

так другого способа проверить адекватность инженера нет.

Серьёзно?

0

Да, аналогичный метод использую, только я ленивый, решаю задачу с инженером на лету, одновременно прозванивая скорость его мышления, переключения между темами, глубину мышления, социальные навыки, аналитику.

Пока не увидел практического смысла заставлять писать работающий код, подход разве что для тех кому говорить лень. Хотя, если количество собеседований сотни в месяц, возможно тоже ленивым стал бы.

0

но ведь чат гпт так же может легко обьяснить код)

-1

А что там по уровню зарплат на Senior по UoP?

1

У меня коллега недавно собесился - предлагают на сеньера ЗП+опционы меньше чем в Польских офисах международных банков.

2

Чтоб я ещё знал, сколько платят в польских банках )

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
2

Google - 25-40к злотых брутто на умове база + опционы.

-1

А что там по уровню зарплат на Senior по UoP?

А какой .нью заниматься придётся вообще не интересно?

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
0

А вот *ни хватает. Могут посадить колупать код 20-летней давности на собственном языке. Или чего похлеще на каком-нибудь Visual Basic (как в Visa, например)

2

Люди, которые до сих пор защищают и считают литкод на собесах "фановым" и "важным" для разработчика не в домене, где это необходимо

Плюс 1. Полный блер этот литкод. Человечешки не понимают что человек и так в стрессе на собесе, он не думает в привычных рамках и не с привычными ему инструментами, чего от него ждать? Трата времени и простое неуважение к человеку. Для чего это всё? Собственное ЧСВ повысить потому что ты то уже знаешь решение а чел в стрессе нет? Ну так себе достижение. А дальше что? А дльше у нас испытательный срок в который тебя могет без объяснения причин просто выставить. Так зачем эта хрень? Давайте его сразу на испытательны на реальные задачи и смотрите как он работает. Не трогайте, дайте человеку поработать и оцените результат. Но об этом я уже какое-то время назад писал. Если кому интересно могу более развёрнуто рассказать про личный опыт всего этого ауна. И в том числе как нафик меня это взбесило и чем закончилось

-1

не понимают что человек и так в стрессе на собесе

Если человек от небольшого стресса не может решить типовую задачку на камеру, то как он будет сдавать горящие проекты в дедлайн? No hire

0

кто с опытом фаанг польши, буду благодарен за ответы:

мне кажется, что levels fyi неправильно показывает тотал комп, учитывая весь пакетов стоков как приход в год...

по levels fyi:
база - 96.8K | сток - 101.9K | бонус - 21.6K => тотал - $220,348 (топовый спец из гугл польша - https://www.levels.fyi/t/software-engineer/locations/poland?search=google&sortBy=total_compensation&sortOrder=DESC)

но правильнее:
база + сток/4 + бонус/4 = тотал в год
так? (про бонус понятно, что он одноразовый при принятии офера)

стоки никак не связаны с обычной зп и налоги с них платятся тоже другие? (отдельный пит? можно оплатить налоги прямо перед подачей пита? ставка 19%)?

спасибо

5

В Meta я подавался через рекомендацию. Список задач там известен (порядка 100), но требуется идеальное их решение за 15-20 минут. То есть проверяют скорее способность сидеть и монотонно решать для подготовки. Но при этом самые предсказуемые собесы — задачи известны и можно решить все заранее.

Представьте себе смысловую нагрузку собеседования...

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 снежня 2024, 12:36

0

То есть проверяют скорее способность сидеть и монотонно решать для подготовки

Представьте себе смысловую нагрузку собеседования...

А я представил себе ботоферму. Где по методе надо клепать одни и те-же сообщения про кавалерки, панов и кости с определённой частотой. Иначе пойдёшь зубной счёткой туалеты чистить. А смысла в это НИКАКОГО

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 снежня 2024, 18:09

-1

А я представил себе релоферму. Где по методе надо клепать одни и те-же сообщения про ротоботов, СИЗО, казармы и сырки с определённой частотой. Иначе пойдёшь зубной счёткой бедронку чистить. А смысла в это НИКАКОГО

0

Просим автора огласить список задач, пожалуйста! Кстати, а шпорами пользоваться в мета ещё не разрешили?

1

в штатах во всех тех же компаниях гораздо сложней интервью. А тут такое впечатление что все задачи были не выше leetcode middle. Но и зарплата в разы меньше.

2

кому как повезет
задача зависит только от интервьюера, нет никаких ограничений по сложности кроме как настроение интервьюера

но в целом тоже слышал не раз, что в Польшу проще.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 снежня 2024, 15:14

-4

Конечно. Тот же Google в Штатах и в Польше решают не сравнимые по уровню/ сложности задачи. Естественно и требуемый профессиональный уровень разработчиков разный.
Я работал в Северной Америке в Oracle, IBM Toronto Lab., CGI, Target. Уровень профессионализма ключевых членов команды впечатляет. А также сама рабочая среда/ обстановка.

3

Тот же Google в Штатах и в Польше решают не сравнимые по уровню/ сложности задачи.

Да, объём json лапшы не сравним это 100%

-7

А ты кроме Польши видел что нибудь?

-3

полегче, товарищ. на наше все наезжаете?

3

А ты кроме Польши видел что нибудь?

А что вы всё время мне Польшу приписываете? Не надоело? Польша хорошая страна, бывал, и по делам (и много) и у друзей. Отличная страна. Но я к ней никакого отношения не имею.

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
4

Конкуренция выше в США. Там надо тонны индусов отсеять, в Польше такой проблемы не стоит. Индусов только сами гуглы наперевозили в Варшаву.

1

Так в США и своих хватает после Harvard, Stanford или канадского University of Waterloo. К тому же у этих студентов есть возможность пройти годичную стажировку (intern semester) за время учёбы в компаниях FAANG.
И вот с такими надо конкурировать.

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
-1

Ну так а о чём мы говорим? Штаты - другой мир. Европа нам более понятна.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

интересно, а как в отечественные "фанги-манги" найм происходит? сколько уровней собеседования, психологических тестов на совместимость, какие тестовые задачи надо решить, чтобы сеньеру на интеграл устроится или горизонт? вот бы кто поделился опытом, а то все про релокантов пишут....

3

судя по минусам не многие знают про добкин-дробкин или как-там его

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

это одрн из моих любимых выпусков Панорамы. все жду, когда у них миллионы что сюда на дестабилизацию переводили отнимут.

еще часто про айфоны-плафоны пересматриваю выпуски.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anton Abrosov
Anton Abrosov hqd'шка в iqos
2

наш зубр

2

Вопросы автору статьи:
** Сколько у вас лет опыта в индустрии ?
** Интересно было бы послушать про собеседование в HFT. Например, было ли оно, например, самым зубодробительным по части знаний в Computer Science ?
** Какой способ поиска приглашений на собеседование оказался самым эффективным: нетворк, рассылка резюме, пассивное размещение резюме на джоб бордах, личка нанимающих менеджеров, др. ?
Спасибо.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 снежня 2024, 10:45

1

Спасибо, интересно, нужно не забывать решать что-то на leetcode время от времени

0

Интересно что будет с алгоритмическими собесами в эпоху когда абсолютно все задачи такого плана будет решать гпт за 1 секу и на собесах куча людей будет этим пользоваться

0

Идти в FAANG сразу после универа (как автор) - самый лучший путь.

Алгоритмы ещё свежи в памяти после курсов университета, а отсутсутсутствие опыта даёт большую скидку на design и behavioral interview (у джуна по сути нечего спрашивать из-за отсутствия опыта).

На позиции Senior и выше пройти сложнее, т.к. алгоритмы забываются и опыта в leetcode не прибавляется, а вот требования к design и behavioral растут.