Беларусь скацілася на 21 месца ў рэйтынгу скілоў Coursera
Адукацыйная анлайн-пляцоўка Coursera выпусціла штогадовы даклад Global Skills Index, у якім вывучае попыт на размешчаныя курсы і паспяховасць іх праходжання слухачамі. У 2023 годзе даследчыкі разгледзелі 100 краін свету, дзе ў платформы больш за ўсё студэнтаў — на іх прыпадае больш за 90% яе 120-мільённай аўдыторыі.
Сёлета Беларусь размясцілася на 21 радку — летась займала 12 месца. У Еўропе нашая краіна ідзе 16-й — у 2022 годзе была 9-й. Станам на 31 сакавіка Coursera налічвала 18 750 слухачоў з Беларусі — гэта на 43% менш, ніж годам раней.
У цэлым паводле ўзроўню кампетэнтнасці слухачоў у трох разгляданых напрамках: Business, Technology і Data Science — Беларусь застаецца ў топавай групе сярод перадавых краін.
Калі летась Беларусь займала лідзіруючую пазіцыю ў тэхналагічнай вобласці ў рэгіёне, то цяпер наперад выйшлі Швейцарыя, Іспанія, Славакія, Францыя, Італія, Украіна і Польшча. У сферы Data Science Беларусь займае ў Еўропе 6 месца.
Лідарам агульнасусветнага спісу зноў стала Швейцарыя. Украіна займае 15 радок, Польшча — 24-ы, Грузія — 49-ы, Латвія і Літва — 71-ы і 81-ы адпаведна.
Поўная версія справаздачы даступная па спасылцы.
Читать на dev.by