Беларусь упала на 70 месца ў глабальным рэйтынгу краін па лічбавым дабрабыце

Спецыялісты SurfShark апублікавалі індэкс Digital Quality of Life за 2023 год. У ім прааналізаваны стан інтэрнэту і лічбавых паслуг, якія забяспечваюць узровень лічбавага жыцця, у 121 краіне свету.

2 каментарыя

Краіны ранжыраваліся паводле пяці крытэраў:

  • даступнасць інтэрнэту (колькі жыхарам разгляданых краін трэба працаваць, каб дазволіць сабе стабільны інтэрнэт);
  • якасць інтэрнэту (хуткасць і стабільнасць падключэння);
  • электронная інфраструктура (яе развітасць і маштабнасць);
  • бяспека (здольнасць краін супрацьстаяць кіберзлачынствам і абарона прыватнасці карыстальнікаў);
  • электронны ўрад (узровень лічбавізацыі дзяржпаслуг).

Беларусь у агульным заліку заняла 70 пазіцыю — на адну ніжэй, ніж годам раней. Найлепшы паказчык (37) яна прадэманстравала ў катэгорыі даступнасці інтэрнэту. Але па ўсіх катэгорыях, акрамя электроннай бяспекі, назіраецца зніжэнне.

У цэлым першыя 9 радкоў спіса займаюць краіны Еўропы. Узначальвае яго Францыя, а на 10 месцы размясціўся Сінгапур. Леташні лідар — Ізраіль — гэтым разам апынуўся на 17 месцы, а ЗША і Паўднёвая Карэя выпалі з топ-20.

Поўную версію рэйтынгу можна паглядзець па спасылцы.

Насколько пользователи интересуются генеративным ИИ в Беларуси и других странах
По теме
Насколько пользователи интересуются генеративным ИИ в Беларуси и других странах
Беларусь у сусветным топе-3 па колькасці журналістаў за кратамі
Па тэме
Беларусь у сусветным топе-3 па колькасці журналістаў за кратамі

Читать на dev.by