«З Польшчай судакранаюся толькі ва ўжондзе». Як айцішнікі зладзілі сабе Беларусь па-за Беларуссю

Знайшлі айцішнікаў, якія арганізавалі для сябе Беларусь па-за межамі Беларусі і амаль не судакранаюцца з рэальнасцю ў новай краіне. Даведаліся, як гэта.

91 каментарыяў

«Крэдытны дарадца — беларус, і агентка па нерухомасці таксама»

— Жыву ў Гданьску, працую з беларусамі, хаджу на дні нараджэння да беларусаў, выходныя праводжу ў кампаніі беларусаў. Стрыгуся ў беларускі, а жонка робіць манікюр у беларускі.

Зефір бабруйскі бяру ва ўкраінскай краме, а пельмені і сала — у аднаго беларуса, які робіць іх сам і прадае праз тэлеграм-чат. А яшчэ ў беларусаў можна заказаць сушы. Я пакуль не спрабаваў, але суседзі ўвесь час там бяруць. 

Мой крэдытны дарадца — беларус. І агентка па нерухомасці, праз якую мы шукалі кватэру, — яна пераехала сюды даўно. Аўтамабіль мы рамантуем у беларуса, у яго тут СТА, ужо два разы былі там — прыстойны сэрвіс. 

У выніку з Польшчай я судакранаюся, толькі калі хаджу ў бядронку, а яшчэ калі хаджу ва ўжонд. 

Польскую я вучу — але зусім трохі, больш каб разумець мясцовых. Судакранацца з Польшчай асаблівага жадання няма, бо ўсе патрэбы ў зносінах ды іншых напрамках закрытыя. Улетку пару разоў клікаў суседа па офісе, паляка, на барбекю — але ён увесь час адмаўляўся, казаў, што пасля кавіду яны нашмат менш камунікуюць з усімі. Але калі ён «вернецца да ранейшага жыцця», мы абавязкова сходзім.

Часам маіх дзяцей у дзіцячым садку запрашаюць на дні нараджэння палякі — дадому або ў кавярню, або ў гульнявую зону ў гандлёвым цэнтры. Але ў іх няма завядзёнкі, як у нас, — тусіць з іншымі бацькамі, пакуль дзеці гуляюць. Яны проста пакідаюць дзіця ў кавярні або ў кватэры і з’язджаюць, а потым забіраюць, калі свята сканчаецца. Тут лічаць, што свята для дзяцей, а ты проста іх прывёў і забраў.

Дарэчы, калі нашыя трапляюць на такія дні нараджэння, — яны рвуць усе шаблоны. Мой сусед з Мінска нядаўна вадзіў дзіця на дзіцячае свята: ён прыйшоў з жонкай, яны прынеслі віно. Расказваў, што палякі не чакалі такога «заходу», але падладзіліся — і ўсе прыемна прабавілі час, здаецца. 

Я яшчэ не вызначыўся, дзе асесці, магчыма, нам давядзецца ехаць далей — туды, дзе кліент. І гэта таксама прычына, чаму я сур’ёзна не вучу польскай. Затое мае дзеці ўжо праз паўгода размаўлялі па-польску амаль без акцэнту. 

«Увечары я паехаў на красфіт — там таксама займаюцца беларусы»

— Беларусь не адпускае нават у Вiльнi. Мы перавезлi сюды сваю маленькую IТ-каманду. У сераду працавалі ў «Iмагуру»: тры нашыя супрацоўнiкі, адзiн былы калега i адзiн знаёмы дата-саентыст — усе беларусы. Потым увечары я паехаў на красфіт — там таксама займаюцца беларусы. 

У чацвер працаваў з іншага каворкінга, у знаёмай IТ-каманды з беларускімі каранямі, а ўвечары мы паехалі на трэніроўку сваёй беларускай каманды па футболе. У пятніцу на раёне сустрэў сябра, які паказваў сваёй мацi модны раён Паўпіс. А ў нядзелю мы хадзiлi на мерапрыемства «Вершы на асфальце» ад Хадановіча і яшчэ набылі 5 квіткоў на канцэрт Вольскага ў Вільні.

«Dzień dobry», «dobry wieczór», «Ile to kosztuje» — максімум, што я выкарыстоўваю

— Так атрымалася, што, жывучы ў Польшчы, я мінімальна выкарыстоўваю польскую. Размаўляць па-польску даводзіцца:

  • калі я выгульваю сабаку — і палякі мяне пра што-небудзь пытаюць;
  • калі сустракаю ў краме прадаўца-паляка, што цяпер бывае нячаста.

«Dzień dobry» і «dobry wieczór», а таксама «Ile to kosztuje» — гэта максімум, які я выкарыстоўваю для камунікацыі. Але абмоўлюся: гэта не тычыцца тых выпадкаў, калі я іду ва ўжонд або якія-небудзь установы. А яшчэ ў кавярні — там я размаўляю і па-англійску, і па-польску.

Не раз палякі нагадвалі мне ў смол-токах на вуліцы: калі жывеш у Польшчы —  зроб ласку размаўляць на нашай мове. Але я не ведаю, у якой краіне буду жыць, напрыклад, праз 3 гады, таму мы з жонкай цяпер не інвестуем у вывучэнне польскай мовы. Пахадзілі на курсы, вывучылі базу — і пакуль усё. 

Калі я сустракаю хлопцаў з Беларусі або Украіны — размаўляю і па-руску, і па-беларуску, і па-ўкраінску. 

Што яшчэ беларускага ў маім паўсядзённым жыцці — ежа, хоць гэта і рэдкасць. Да вайны з ёй было прасцей, беларускія прадукты прадаваліся ў мясцовых крамах, цяпер — усё складаней.

Але дзесьці раз на паўгода да нас прыязджаюць родныя і знаёмыя — яны прывозяць па спісе: лекі (бо тут шмат што па рэцэпце), згушчанку, чыпсы Lay’s з крабам, зефір, халву з семак сланечніку, сыркі. 

Якіх прадуктаў не стае рэлакантам — і дзе шукаць замяняльнікі
Па тэме
Якіх прадуктаў не стае рэлакантам — і дзе шукаць замяняльнікі

Нядаўна ў нас гасцявалі бацькі. Незадоўга да паездкі яны хадзілі па крамах і тэлефанавалі нам пастаянна: «Браць — не браць?»

Нядаўна ў нас быў квэст: шукалі салодкія кукурузныя палачкі. Знайшлі — але ўкраінскія. Тое ж самае з аўсянкай. Са спецыямі — аднак у гэтым выпадку ратуюць грузінскія лавачкі. Дарэчы, калі мы ездзілі ў Берлін, нам паказвалі крамку, у якой прадаваліся беларускія прадукты — рэшткі. 

У нас ва Уроцлаве культурны варушняк слабенькі. Тым не менш да нас прыязджаў J-Морс — хадзілі на канцэрт. Тут ёсць кам’юніці ад хлопцаў з Мазыра — мы былі ў іх на майстар-класах па ганчарнай лепцы. Плюс тут шмат квіз-пабаў ад людзей, што пераехалі з Беларусі.

Мы камунікуем з іншымі беларусамі ў чаціках, сустракаемся ўжывую. З палякамі — у меншай ступені праз моўны бар’ер, які мы не імкнемся пераскочыць. У нас у пад’ездзе жывуць тры ўкраінскія сем'і і адная беларуская — гэта мы, астатнія сем’яў 10 — палякі. З гэтымі ўкраінцамі мы гутарым штодня. 


Падзяліцеся сваімі гісторыямі ў каментарах.

Что бесит и радует в Польше. Отвечают 350+ айтишников
По теме
Что бесит и радует в Польше. Отвечают 350+ айтишников

Читать на dev.by