Беларусам могуць дазволіць аддалена рэгістраваць аўто ў электроннай чарзе на межах

Дзяржаўны мытны камітэт распрацоўвае дыстанцыйную рэгістрацыю аўто ў электроннай чарзе на межах. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на старшыню ведамства Уладзіміра Арлоўскага.

Пакінуць каментарый

«Мы разглядаем магчымасць стварэння яшчэ больш прагрэсіўнай сістэмы — аддаленая рэгістрацыя без заезду на пляцоўку. Зараз мы прапрацоўваем гэтую магчымасць з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі. Я спадзяюся, што такую сістэму мы пабудуем», — сказаў ён. А яшчэ паскардзіўся, што суседнія краіны нечакана зачыняюць мяжу.

Чыноўнік дадаў, што цяпер заканчваецца будаўніцтва дзвюх буйных пляцовак чакання пад Брэстам. Адна — для фур перад «Казловічамі» прыкладна на 800 машынамесцаў — будзе здадзена ў студзені 2026 года. Другую — перад пасажырскім пунктам пропуску «Варшаўскі мост» — плануецца здаць у гэтым снежні. «Гэта самае напружанае месца, дзе апошнія два месяцы чэргі дасягалі 8-10 дзён чакання», — адзначыў Арлоўскі.

Нагадаем, з 12 верасня Польшча цалкам зачыніла мяжу з Беларуссю з-за ваенных вучэнняў «Захад-2025». Яны завершацца 16 верасня, але калі менавіта мяжа будзе зноў адчынена, невядома. Польшча чакае, пакуль для яе не будзе ніякіх пагроз з боку Беларусі.

Кіраўнік польскага МУС: «Тэрмін закрыцця мяжы не вызначаны»
Па тэме
Кіраўнік польскага МУС: «Тэрмін закрыцця мяжы не вызначаны»
Фотафакт: дом у Польшчы, які пашкодзіў дрон
Па тэме
Фотафакт: дом у Польшчы, які пашкодзіў дрон

Читать на dev.by