Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Вікторыя пераехала ў Львоў дзевяць гадоў таму — проста таму, што горад ёй спадабаўся. За некалькі месяцаў да поўнамаштабнай вайны яна ўладкавалася фронтэндарам у мясцовым офісе. Сёння яна ў тым самым горадзе і той самай кампаніі: «Я выбрала жыць і працаваць ва Украіне».

Пакінуць каментарый

Ад беларускага банка ва ўкраінскую айцішку 

— Да пераезду ва Украіну я працавала ў банку, паводле сваёй адукацыі [у бэкграўндзе Вікторыі — навучанне ў Мінскім наргасе]. Але пасля пераезду ў 2018 гадзе вырашыла змяніць сферу дзейнасці, бо не бачыла сябе ў будучыні ў банкаўскай сферы.

Можна сказаць, што я самавучка. У 2018 годзе я скончыла кароткі базавы курс па HTML, CSS і JavaScript. Ён даў мне толькі ўяўленне пра тое, як працуе сайт і з чаго ён складаецца. Далей я сама назапашвала веды праз онлайн-курсы і практыку.

У першыя гады я працавала з украінскімі сябрамі ў невялікай вэб-студыі і паралельна займалася фрылансам: стварала простыя візітоўкі і лендынгі. Тады я яшчэ не лічыла сябе прафесійнай праграмісткай. Мой стёк уключаў HTML, CSS і jQuery. У вольны час я глыбей вывучала JavaScript, React і паляпшала англійскую. Сумяшчаць усё гэта з працай і асабістым жыццём было даволі складана, таму прагрэс ішоў павольней, чым мне хацелася.

Восенню 2021 года, за некалькі месяцаў да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, я пачала працаваць як frontend developer у ўкраінскім офісе міжнароднай кампаніі. І працую тут дасюль.

«У Львове адчуваю сябе як дома»

З 2017 года я пастаянна жыву ў Львове. Калі працавала на фрылансе, шмат падарожнічала па Украіне, але не знайшла лепшага месца, чым Львоў. Хоць я й не шукала — падарожнічала з цікавасці да краіны. Я вельмі люблю гэты горад і адчуваю сябе тут як дома. А гэта надзвычай каштоўна ў эміграцыі, асабліва калі няма магчымасці вярнуцца на радзіму.

У нашай камандзе акрамя мяне няма беларусаў. Увогуле ўкраінскае падраздзяленне кампаніі даволі невялікае — каля 30 чалавек. Я ведаю, што час ад часу на сумоўе прыходзілі беларусы, якія жывуць ва Украіне. І грамадзянства само па сабе ніколі не было перашкодай для працаўладкавання ў нашай кампаніі.

Львоў. Фота: Darya Tryfanava, Unsplash

Я не магу ўзгадаць нейкіх праблем з працай ва Украіне да пачатку вайны. І ў мяне няма досведу працы ў беларускім IT, таму цяжка параўноўваць. Пасля пачатку вайны ў маім выпадку нічога не змянілася ў гэтым кантэксце. Кіраўніцтва кампаніі не знаходзіцца ва Украіне, яно падтрымлівала мяне пасля пачатку вайны гэтак жа, як і маіх украінскіх калегаў. Мне невядомыя выпадкі, калі супрацу з беларусамі спынялі менавіта праз грамадзянства.

Ні разу не сутыкалася з негатыўным стаўленнем да сябе як да беларускі ні з боку кіраўніцтва, ні з боку калег. Наадварот, я адчувала падтрымку як з іх боку, так і з боку іншых у той перыяд, калі мне трэба было вырашаць пытанні з беларускімі дакументамі.

Я сустрэла пачатак вайны тут. Вырашыла жыць і працаваць ва Украіне. Пражываю гэту вайну разам з усімі. Мне здаецца, калі чалавек паважае людзей, іх мову, культуру і краіну, у якой жыве, калі яму блізкія каштоўнасці ўкраінскага грамадства, то праблем з узаемаадносінамі ў яго не ўзнікае.

У цэлым я не адчуваю нейкага напружання ў адносінах паміж беларусамі і ўкраінцамі ў IT. Але ў мяне не было досведу пошуку работы пасля 2022 года.

«Стараешся не адкладваць задачы, а зрабіць усё, пакуль ёсць святло і сувязь»

Падчас вайны атмасфера на працы, як і ў іншых сферах жыцця, змяняецца. Значна скараціўся попыт на гучныя забаўляльныя карпаратывы. Мы радзей збіраемся ў офісе, але можам сустрэцца, каб разам паяць дроны. Збор падарункаў на дні нараджэння ператварыўся ў збор дапамогі блізкім у арміі і г. д.

Мне здаецца, стаўленне да працы стала больш адказным. Памятаю словы аднаго майго тымліда падчас планавання: «А калі заўтра ў мой дом трапіць ракета, што вы будзеце рабіць?» У перыяды масавых адключэнняў электрычнасці ты імкнешся не адкладаць задачы, а выканаць іх усе, пакуль ёсць святло і сувязь. У Львоў сітуацыя з адключэннямі электрычнасці цяпер успрымаецца прасцей, чым у першы год. Усе адаптаваліся, арганізавалі сабе магчымасць працаваць бесперабойна, ды і ўвогуле ў нас з гэтым лягчэй, чым у Кіеве.

Дзіўлюся, наколькі ўкраінцы ўмеюць спраўляцца з пастаянным стрэсам і адаптавацца да абставін. Асабліва ўразіў пачатак поўнамаштабнай вайны, калі мой калега з Харкава працягнуў працу, нягледзячы на тое, што адбывалася ў горадзе. Ён дасылаў у рабочы чат відэа баявых дзеянняў, знятыя літаральна з акна свайго дома, але праца пры гэтым не спынялася.

У першыя тыдні вайны я ўзяла адпачынак, каб псіхалагічна адаптавацца. Пазней кампанія залічыла гэтыя дні як дадатковыя дні бальнічнага. Таму асноўны адпачынак не пацярпеў.

Львоў. Фота: Eugenia Pan’kiv, Unsplash

Вядома, пастаянна адчуваецца фонавы стрэс і трывога. Яны быццам бы ўжо і не вельмі не заўважныя, але я адчуваю іх у тым, што стала цяжэй вучыцца новаму. Псіхіка працуе ў рэжыме выжывання і імкнецца не марнаваць энергію на тое, на чым можна зэканоміць.

Будучыня

Я пераехала ў Львоў да мужа, але цяпер жыву сама.

Цяпер у мяне ёсць від на жыхарства. Грамадзянства няма і пакуль не мае на гарызонце; па меншай меры, пакуль не зменіцца ўкраінскае заканадаўства. Падчас вайны беларусам грамадзянства амаль не даюць. Былі некалькі выпадкаў, але здаецца ўсе яны звязаныя з атрыманнем па каранях. У любым выпадку, я не эксперт у гэтым пытанні. А з пратэрмінаваным пашпартам, як у мяне, цяпер увогуле нічога не зробіш.

* — імя гераіні змененаа на ейную просьбу

Чытайце таксама
«Сумую па думцы, што я дома, і па бабулях. Але не па краіне». Маналог 17-гадовай дзяўчыны — пачытайце, калі ў вас ёсць дзеці. І калі няма

Насця з’ехала, калі ёй было 12. Яна жыве ў Польшчы з мамай і малодшай сястрой і вучыцца на графічнага дызайнера.
65 каментарыяў
«Калі б працавалі разам і далей, не развяліся б». Тры гісторыі пра адзін офіс на дваіх. З рознымі фіналамі

Рамантычныя адносіны, як і сумесная праца жанатых пар у адным офісе, не заўсёды вітаюцца кіраўніцтвам кампаній. Але час ад часу такое здараецца. Распыталі галоўных дзейных асобаў службовых раманаў.
2 каментарыя
«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца
«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца
«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца
Вікторыя пераехала ў Львоў дзевяць гадоў таму — проста таму, што горад ёй спадабаўся. За некалькі месяцаў да поўнамаштабнай вайны яна ўладкавалася фронтэндарам у мясцовым офісе. Сёння яна ў тым самым горадзе і той самай кампаніі: «Я выбрала жыць і працаваць ва Украіне».
«Трывожнасць злавіла». Як беларусцы працуецца ва ўкраінскім калектыве
«Трывожнасць злавіла». Як беларусцы працуецца ва ўкраінскім калектыве
«Трывожнасць злавіла». Як беларусцы працуецца ва ўкраінскім калектыве

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.