«Як зразумець айцішнікаў». Беларуска запусціла анлайн-часопіс для эйчараў
Senior IT Recruiter & HR Business Partner Віёла Капская запусціла анлайн-часопіс пра HR, кар’еру, кіраванне персаналам і бізнэс hr.mood.online.
«Мы кожны дзень збіраем і аналізуем вялікую колькасць інфармацыі ў свеце HR, каб даць вам самае важнае, што трэба ведаць. Мы імкнемся быць у курсе апошніх тэндэнцый і трэндавых практык, даем HR інфармацыю і інструменты, якія дапамогуць эфектыўна вырашаць задачы бізнэсу», — напісана на сайце праекта.
Частка кантэнту выдання — рубрыка Tech — прысвечаная IT-тэматыцы.
— Часопіс арыентаваны не толькі на IT-эйчараў і рэкруцёраў, але фокус на IT усё ж такі ёсць, — расказвае фаўндарка і CEO часопіса Віёла Капская. — У мяне самой ёсць экспертыза ў IT HR сферы, гэта мая прафесійная вобласць. Акрамя гэтага, IT — самая перадавая галіна, дзе развіваюцца HR-працэсы. Потым ужо ідуць усе астатнія.
Геаграфія чытачоў, расказвае фаўндарка, значэння не мае.
— Мы арыентуемся на рускамоўную HR-прастору, — кажа яна. — У свеце выходзіць не так шмат навін пра рэкруцёраў, каб рабіць выданне чыста навінным. Мы пішам экспертныя артыкулы, бярэм актуальнае пытанне і разгортваем яго так, каб любы спецыяліст мог яго пераняць. Усё разам гэта і ёсць часопіс, які будзе месцам для HR-кам’юніці.
Усе навіны і матэрыялы часопіса даступныя ў тэкставым і аўдыяфармаце.
Читать на dev.by