Беларускі АМАП узброіўся робапсамі
АМАП узяў на службу робасабак. Аднаго з іх сілавікі ўчора прадэманстравалі калегам з М’янмы. На пост МУС у тэлеграме звярнулі ўвагу незалежныя беларускія медыя.

Дэлегацыю ўзначальваў дарадца па нацбяспецы і міністр у канцылярыі прэзідэнта М’янмы Цін Аун Сан. Госці наведалі базу мінскага АМАПа, дзе ім паказалі, як беларускія сілавікі зачышчаюць гандлёвы цэнтр, вызваляюць закладнікаў з вагона, штурмуюць будынак і спыняюць «масавыя беспарадкі».
На адным з фота перад групай байцоў АМАПа ідзе робасабака, падобная на мадэль Unitree Go2 кітайскай кампаніі Unitree Robotics.

Кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў спадзяецца на больш цеснае супрацоўніцтва паміж сілавікамі свайго ведамства і М’янмы. Пахваліўся, што мае «падраздзяленні па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам», унутраныя войскі, якія забяспечваюць ахову грамадскага парадку, канваяванне затрыманых, ахову выпраўленчых калоній і дапамагаюць органам унутраных справаў затрымліваць «небяспечных злачынцаў». Сказаў, што гатовы падзяліцца вопытам.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Поехали бы и показали, как надо. Единственное, это им не РБ, там цветов не будет, а вот дрон куда-то вполне да