Беларусаў вырашылі не пазбаўляць літоўскага ВНЖ за частыя паездкі дадому

Сейм Літвы прыняў закон аб прадаўжэнні абмежаванняў для грамадзян Беларусі і Расіі яшчэ на год. Яны будуць дзейнічаць да траўня 2026 года. А значыць, прынамсі да гэтага часу беларусы змогуць ездзіць на радзіму без ліміту.

1 каментарый

За праект закона прагаласавалі 115 дэпутатаў, супраць не было нікога, адзін дэпутат устрымаўся. «Пры прыняцці Сейм прыняў рашэнне не ўводзіць новыя, больш строгія абмежаванні для грамадзян Беларусі», — заявілі ў Сейме.

Такім чынам, прапанова ануляваць ВНЖ беларусаў, калі яны наведваюць Беларусь або Расію часцей за адзін раз на тры месяцы, падтрымана не была. Але цяпер гэта мера будзе дзейнічаць у дачыненні да расіян. Яна ўступіць у сілу з 3 траўня.

«Закон дапоўнены палажэннем пра тое, што дазвол на часовае пражыванне, выдадзены грамадзяніну Расіі ў Літве, будзе ануляваны, калі будзе ўстаноўлена, што ён або яна здзяйснялі паездкі ў Расію або Беларусь больш як адзін раз цягам апошніх 3 каляндарных месяцаў», — гаворыцца ў паведамленні Сейма.

Дадзенае палажэнне не будзе прымяняцца ў выпадках, калі расіяніну давялося ехаць у гэтыя краіны па аб’ектыўных, не залежных ад яго прычынах, а таксама да членаў экіпажаў транспартных кампаній.

Амаль 600 беларусаў прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы летась
Па тэме
Амаль 600 беларусаў прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы летась
Беларусаў з ВНЖ у Літве стала рэзка менш за квартал — амаль як за ўвесь мінулы год
Па тэме
Беларусаў з ВНЖ у Літве стала рэзка менш за квартал — амаль як за ўвесь мінулы год

Читать на dev.by