Беларусаў абавяжуць паведамляць пра знаходжанне ў Латвіі пры ўездзе з краін Шэнгену

Грамадзяне Беларусі і Расіі, якія ўязджаюць у Латвію праз Шэнгенскую зону, будуць абавязаныя запоўніць спецыяльную заяву пра сваё знаходжанне ў краіне. Гэта прадугледжана правілам, якое распрацоўвае МУС краіны, піша Lsm.lv са спасылкай на кіраўніка ведамства Рыхарда Казлоўскіса.

15 каментарыяў

«Пры ўездзе праз Шэнгенскую зону грамадзяне Расіі і Беларусі будуць абавязаныя запоўніць заяву пра сваё знаходжанне ў Латвіі», — растлумачыў міністр, параўнаўшы гэта з існуючым парадкам абавязковай перерэгістрацыі транспартных сродкаў з гэтых краін.

Казлоўскіс адзначыў, што ў 2024 годзе колькасць выдадзеных грамадзянам Расіі шэнгенскіх турыстычных віз у параўнанні з 2023 годам павялічылася. Прычым большасць віз выдаецца невялікай групай краін, што, па словах міністра, выклікае занепакоенасць. Ён бачыць у наплыве турыстаў з Расіі і іх вольным перасоўванні па Шэнгенскай зоне «пагрозу ўнутранай бяспецы».

З мэтаю кантролю за грамадзянамі Расіі і Беларусі, якія прыбываюць з Шэнгенскай зоны, латвійскае МУС мае намер распрацаваць адпаведнае палажэнне, якое павінен зацвердзіць Сейм.

У лютым Delfi паведамляў, што МЗС Латвіі плануе абмежаваць прыём заяў на візы для беларусаў і расіян.

Сербія рыхтуецца ўвесці візы для беларусаў
Па тэме
Сербія рыхтуецца ўвесці візы для беларусаў
Латвія забароніць наогул усім беларусам набываць нерухомасць у краіне. Забіраць не будуць (пакуль)
Па тэме
Латвія забароніць наогул усім беларусам набываць нерухомасць у краіне. Забіраць не будуць (пакуль)

Читать на dev.by