Беларусы вінны польскім банкам $1 млрд. У асноўным гэта крэдыты на жыллё

Да канца чэрвеня сума крэдытаў, якія ўзялі замежныя грамадзяне ў Польшчы, дасягнула 25,7 млрд злотых ($7 млрд). Больш за 21 млрд злотых з гэтай пазыковай нагрузкі склалі іпатэчныя крэдыты. Такія дадзеныя прыводзіць партал Puls Biznesu са спасылкай на Бюро крэдытнай інфармацыі.

Пакінуць каментарый

На замежных пазычальнікаў прыпадае 8% у крэдытным партфелі польскіх банкаў. Крэдыты і пазыкі ў краіне выдадзены 265 тысячам замежнікаў — часцей за ўсё гэта ўкраінцы і беларусы.

Па стане на канец чэрвеня ў Польшчы налічвалася 24 тысячы крэдытаатрымальнікаў з Беларусі. Іх абавязацельствы перад польскімі банкамі склалі 4,2 млрд злотых.

У цэлым, 82% запазычанасці замежнікаў складаюць іпатэчныя крэдыты, 14% — спажывецкія, яшчэ 4% — іншыя абавязацельствы, напрыклад крэдытныя карткі, растэрміноўкі і небанкаўскія пазыкі.

175 тысяч беларусаў з’ехалі жыць і працаваць у ЕС у 2024 годзе. А за апошнія пяць гадоў дазвол атрымалі амаль мільён
Па тэме
175 тысяч беларусаў з’ехалі жыць і працаваць у ЕС у 2024 годзе. А за апошнія пяць гадоў дазвол атрымалі амаль мільён

Читать на dev.by