Беларусы на другім месцы па нараджальнасці сярод замежнікаў у Польшчы

Паводле дадзеных Міністэрства дыджыталізацыі Польшчы, са студзеня да снежня 2025 года ў краіне нарадзілася 18 170 дзяцей, адзін з бацькоў якіх — замежнік. Беларусы ў гэтай статыстыцы займаюць другое месца пасля ўкраінцаў, піша Rzeczpospolita.

1 каментарый

Калі ў 2020 годзе ў Польшчы з’явілася на свет 10 720 такіх дзяцей, то ў 2022-м лічба ўзляцела да 19 750. У 2023-м было 20 770, а ў мінулым годзе ў замежных грамадзян нарадзілася тут 19 730 дзяцей.

Першае месца сярод бацькоў-замежнікаў апошнія пяць гадоў займаюць украінцы, а вось астатні склад першай тройкі змяніўся. Калі ў 2020-м сюды ўваходзілі італьянцы і брытанцы, то з 2021 года на другое месца выйшлі беларусы, якія пачалі масава міграваць у суседнюю краіну пасля вядомых падзей.

З 2024 года трэцяе месца займаюць туркі, якія пераязджаюць па эканамічных і палітычных прычынах. У 2016 годзе ў Турцыі правалілася спроба перавароту, пасля гэтага пачаліся палітычныя пераследы.

У Польшчы працуе ўсё больш замежнікаў — вось колькі сярод іх беларусаў
Па тэме
У Польшчы працуе ўсё больш замежнікаў — вось колькі сярод іх беларусаў
Польскі нацбанк расказаў, колькі беларусы зарабляюць, трацяць і адпраўляюць дадому
Па тэме
Польскі нацбанк расказаў, колькі беларусы зарабляюць, трацяць і адпраўляюць дадому

Читать на dev.by