Беларусы цяпер могуць разлічвацца крыптой на Wildberries

Wildberries укараняе новы спосаб аплаты ў Беларусі — крыптавалютамі, піша tochka.by.

Пакінуць каментарый

Функцыя даступная ў тэставым рэжыме на сайце і ў аплікацыі Wildberries абмежаванай групе пакупнікоў. Але ў кампаніі лічаць, што яна стане папулярнай у будучыні, асабліва ў тых, хто актыўна выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі.

Беларускія карыстальнікі Wildberries могуць аплаціць замову з дапамогай электроннага сертыфіката, набытага за кошт абмену крыпты. Гэтыя аперацыі будуць праводзіцца праз партнёра платформы — крыптабіржу Whitebird. Маркетплэйс атрымаў дазвол на іх у эксперыментальным рэжыме ад ПВТ.

Купіць сертыфікат можна загадзя або ў працэсе афармлення замовы. Для гэтага трэба выбраць аплату балансам, які прывязаны да электронных сертыфікатаў кліента, націснуць кнопку «папоўніць» і выбраць Whitebird. Далей адкрыецца старонка рэгістрацыі на крыптабіржы і пацверджання асобы. Затым трэба выбраць валюту і суму для абмену. Курс канвертацыі абнаўляецца ў рэальным часе, камісія за куплю сертыфіката не спаганяецца. Пасля пацверджання параметраў афармляецца сертыфікат Wildberries у беларускіх рублях, а грошы аўтаматычна залічваюцца на баланс кліента.

Калі аплата крыптой запрацуе для шырокай аўдыторыі, у кампаніі не ўдакладнілі.

ПВТ чакае перазагрузка, а Беларусь — крыптабанкі
Па тэме
ПВТ чакае перазагрузка, а Беларусь — крыптабанкі
Улады абмеркавалі з Wildberries прасоўванне беларускай прадукцыі
Па тэме
Улады абмеркавалі з Wildberries прасоўванне беларускай прадукцыі
«Яндэкс» хочуць прыцягнуць да лічбавізаціі беларускіх банкаў
Па тэме
«Яндэкс» хочуць прыцягнуць да лічбавізаціі беларускіх банкаў

Читать на dev.by