Беларусы выйшлі на Product Hunt c медстартапам VOKA. Ён дапамагае вывучаць анатомію чалавека
Поўная назва праекта — VOKA Anatomy Pro. На Product Hunt ён з’явіўся 24 ліпеня. Праграма ўяўляе сабою 3D-атлас чалавечага арганізма, які можа быць карысны дактарам, студэнтам і выкладчыкам медыцынскіх ВНУ.
Карыстальнік VOKA можа вывучаць «звышдэталізаваныя 3D-мадэлі» частак цела, органаў і паталогій, створаныя на аснове рэальных медыцынскіх здымкаў.
Праграма даступная ў App Store і Google Play. Ёсць і вэб-версія каталога.
Фаўндар VOKA — Павел Арлоў, сузаснавальнік і CEO Innowise Group. Кіруе стартапам Вераніка Жук, былая праектная менеджарка ўсё той жа Innowise Group.
Читать на dev.by