Беларусы запусцілі аплікацыю для пошуку шчасця на Product Hunt
На Product Hunt выйшаў праект todai з беларускімі каранямі, які дапамагае карыстальнікам стаць лепшай версіяй сябе. Сэрвіс заняў 1 месца ў дзённым рэйтынгу.
todai — гэта персаналізаваны галасавы асістэнт на базе ШІ, які пакліканы дапамагчы карыстальнікам у пошуку шчасця і дасягненні балансу ў штодзённым жыцці.
todai ўмее аналізаваць эмоцыі карыстальніка, знаходзіць заканамернасці ў думках і паводзінах і шукаць прычыны, каб ён мог лепш зразумець сябе. Пры стварэнні сэрвісу распрацоўшчыкі супрацоўнічалі з прафесіяналамі — псіхолагамі і экспертамі па паводзінах. Стартап прыдумаў цікавую метрыку — Happy Lifestyle Index (HLI), якая паказвае дынаміку ўзаемадзеяння паміж сабой патрэбаў, эмоцый, рэсурсаў і высілкаў карыстальніка на штодзённай аснове.
СЕО і заснавальніца todai — беларуска Кацярына Лінкевіч. Стартап базуецца ў ЗША. Аплікацыя даступная у App Store.
Читать на dev.by