Бельгія далучаецца да расследавання Дурава
Пракуратура Бельгіі далучаецца да французскага расследавання, падазраючы, што Telegram выкарыстоўваўся для гандлю зброяй. Бізнэсмен дагэтуль знаходзіцца пад наглядам французскай паліцыі.

Федэральная пракуратура Бельгіі аб’ядноўвае намаганні з французскімі ўладамі ў рамках расследавання дзейнасці месенджара Telegram. Бельгійскія пракуроры праводзяць уласнае расследаванне ў дачыненні да Telegram ад 2020 года. Цяпер яны будуць супрацоўнічаць з французскімі калегамі, якія пры канцы жніўня вылучылі шэраг абвінавачванняў у адрас заснавальніка Telegram Паўла Дурава.
Аб’яднаная следчая група дазволіць праваахоўным органам абедзвюх краін абменьвацца вынікамі расследаванняў і праводзіць сумесныя дзеянні. Прадстаўнік бельгійскай пракуратуры патлумачыў неабходнасць стварэння групы тым, што падазраваныя амаль ва ўсіх справах аб гандлі зброяй выкарыстоўвалі Telegram для камунікацыі.
Францыя абвінаваціла Паўла Дурава ў адмове ад супрацоўніцтва з уладамі. Пры канцы жніўня Дураў быў затрыманы ў парыжскім аэрапорце Ле-Буржэ, пазней парыжскі суд вызваліў бізнэсмена пад нагляд паліцыі з абавязкам унесці заклад у памеры 5 мільёнаў еўра, з’яўляцца ў паліцэйскі ўчастак два разы на тыдзень і не пакідаць краіны.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.