Дураў: Telegram выдае IP-адрасы і нумары «злачынцаў» ад 2018 года
Павел Дураў сёе-тое растлумачыў з нагоды свайго папярэдняга паста, у якім паведамлялася, што Telegram можа перадаваць уладам даныя карыстальнікаў, якія парушаюць яго правілы, у адказ на абгрунтаваныя юрыдычныя запыты.
Павел Дураў сёе-тое растлумачыў з нагоды свайго папярэдняга паста, у якім паведамлялася, што Telegram можа перадаваць уладам даныя карыстальнікаў, якія парушаюць яго правілы, у адказ на абгрунтаваныя юрыдычныя запыты.
Прадпрымальнік заявіў, што насамрэч у правілах месенджара змянілася няшмат і наогул у адпаведнасці з уласнай палітыкай прыватнасці ў большасці краін ён мог раскрываць органам IP-адрасы і нумары «злачынцаў» ад 2018 года.
Паводле слоў Дурава, заўсёды, калі каманда Telegram атрымлівала карэктна аформлены юрыдычны запыт па рэлевантных каналах камунікацыі, то верыфікавала яго і перадавала ўладам паказаную інфармацыю пра небяспечных злачынцаў. Ён дадаў, што гэтая працэдура дзейнічала задоўга да анонсу на мінулым тыдні. Напрыклад, толькі ў першым квартале гэтага года ў Бразіліі было задаволена 75 такіх запытаў, а ў Індыі — на найбуйнейшым рынку Telegram — 2461 запыт.
У трэцім квартале вырасла колькасць валідных запытаў у Еўропе. «Гэты прырост быў абумоўлены тым, што больш органаў ЕС сталі выкарыстоўваць карэктны канал камунікацыі для адпраўкі сваіх запытаў — той, які вызначаны Законам аб лічбавых паслугах ЕС», — напісаў Дураў. На мінулым тыдні палітыка прыватнасці была сінхранізаваная паміж рознымі краінамі.
Дураў падкрэсліў, што месенджар заўсёды імкнуўся падпарадкоўвацца законам краін, у якіх функцыянуе, калі гэта не ідзе насуперак каштоўнасцям Telegram, сярод якіх — свабода і прыватнасць. «Telegram быў створаны для абароны актывістаў і простых людзей ад амаральных урадаў і карпарацый — мы не дазваляем злачынцам злоўжываць нашай платформай або сыходзіць ад адказнасці», — сказаў на заканчэнне ён.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну в Индии это так... Ради денег. А с нами по любви.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5