Дураў расказаў следству, колькі зарабляе на год. Следчыя яму не паверылі
Заснавальнік Telegram расказаў французскім следчым пра свой гадавы заробак, які здзівіў карыстальнікаў.
Заснавальнік Telegram расказаў французскім следчым пра свой гадавы заробак, які здзівіў карыстальнікаў.
Заснавальнік Telegram расказаў французскім следчым пра свой гадавы заробак, які здзівіў карыстальнікаў.
Паводле даных Le Monde, у часе допыту Дураў расказаў следчым, што зарабляе адзін дырхам на год, то-бок 27 цэнтаў у пераліку на долары. Заява аб заробку выклікала ў следчых здзіўленне, адзначаецца ў артыкуле. Дырхам — валюта ААЭ, дзе апошнія гады жыў бізнэсовец.
У часе абрання меры стрымання парыжская пракуратура прасіла ўстанавіць для Дурава заклад у памеры 20 мільёнаў еўра, але ў выніку сума была зніжаная да 5 мільёнаў еўра. Le Monde адзначае, што канчатковая сума закладу здаецца вельмі нізкай.
Журналісты высветлілі, што летась Дураў прапанаваў 8,5 мільёна еўра за эксклюзіўны аўтамабільны нумар на дабрачынным аўкцыёне ў Дубаі. Агульнае багацце Дурава ацэньваецца ў дыяпазоне ад $9 да $15,5 мільярда.
Павел Дураў быў затрыманы ў аэрапорце Парыжа 24 жніўня. Яго абвінавацілі ў злачынствах, звязаных з арганізаванай злачыннасцю, у тым ліку ў саўдзеле ў распаўсюдзе наркотыкаў і дзіцячай парнаграфіі, а таксама ў адмове даваць інфармацыю на запыт праваахоўных органаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Какая разница следователям сколько он зарабатывает? И какое это имеет отношение к делу? :) Как просили, так и ответил.
-- А вас не удивляет, гражданка, что мы у вас обыск делаем?
-- А чего удивляться-то? Небось не ради удовольствия ко мне в хибару посреди ночи пожаловали.
-- Правильно. Ну а как живете? На какие средства, то есть, существуете?
-- Портниха я. Вещички перешиваю. Там перезайму, здесь перехвачу, вот и перебиваемся.
-- Кому перешиваете? Соседям, знакомым, адреса-фамилии можете назвать?
(из невошедшего в протокол допроса Кирпича, то есть Дурова)
Потому что следователи сидят на зарплате. Им невдомёк, что значит быть основателем бизнеса. У тебя всегда есть деньги в заначке а вместо зарплаты лучше реинвестировать эти деньги в рост бизнеса.