FTX лічыць, што Бэнкман-Фрыд перадаў актывы ўраду Багамскіх астравоў пасля абвяшчэння банкруцтва
Крызіснае кіраўніцтва FTX заявіла пра доказы таго, што рэгулятары Багамскіх астравоў даручылі былому генеральнаму дырэктару Сэму Бэнкману-Фрыду атрымаць «несанкцыянаваны доступ» да сістэм кампаніі, каб распарадзіцца лічбавымі актывамі пасля пададзенай заявы пра банкруцтва.
Крызіснае кіраўніцтва FTX заявіла пра доказы таго, што рэгулятары Багамскіх астравоў даручылі былому генеральнаму дырэктару Сэму Бэнкману-Фрыду атрымаць «несанкцыянаваны доступ» да сістэм кампаніі, каб распарадзіцца лічбавымі актывамі пасля пададзенай заявы пра банкруцтва.
Абвінавачванні былі высунутыя FTX Digital Markets (FDM) у хадайніцтве ў судзе па справах аб банкруцтве ў Дэлавэры. У заяве сказана, што меркаваныя паводзіны ставяць «пад сур’ёзнае пытанне» запыт багамскіх органаў рэгуляцыі прызнання ў якасці ліквідатараў у справе аб банкруцтве.
«У сувязі з расследаваннем узлому ў нядзелю, 13 лістапада, сп. Бэнкман-Фрыд і [сузаснавальнік FTX Гэры] Ванг заявілі, што „органы рэгуляцыі Багамскіх астравоў“ далі ўказанне, каб сп. Ванг і сп. Бэнкман ажыццяўлялі пэўныя пераказы актываў даўжніка пасля падачы петыцыі», — гаворыцца ў заяве.
Паводле даных CNBC, раней 12 лістапада камісія па каштоўных паперах Багамскіх астравоў пераказала ўсе актывы FDM на кантраляваны ёю гаманец. Увечары 11 лістапада адбыўся несанкцыянаваны вывад больш як $477 мільёнаў з платформы на іншыя рахункі, частка з іх была заблакаваная Tether і Kraken. Бэнкман-Фрыд назваў пераказ сродкаў «хакерскай атакай».
15 лістапада FDM падала ў суд Паўднёвай акругі Нью-Ёрка заяву ў адпаведнасці з Кодэксам ЗША аб банкруцтве. Працэдура мае абараніць кампанію ад канфіскацыі актываў на тэрыторыі ЗША падчас ліквідацыі на Багамскіх астравах. Мацярынская кампанія FTX, Alameda Research, якая належыць Фрыду, і яшчэ каля 130 афіляваных фірмаў падалі заяву аб банкруцтве ў суд штата Дэлавэр.
Раней Бэнкман-Фрыд выказаў шкадаванне наконт падачы FTX заявы аб банкруцтве. Ён заявіў, што яму варта было працягваць намаганні па пошуку фінансавання. Гэта дазволіла б захаваць шанцы на «аднаўленне фінансавага здароўя кліентаў праз месяц». Камісія па каштоўных паперах Багамскіх астравоў не пагадзілася з абвінавачваннямі і заявіла пра гатоўнасць да працы з іншымі рэгулятарамі для вырашэння звязаных з банкруцтвам FTX пытанняў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.