13-е абвінавачванне: заснавальніка FTX Бэнкмана-Фрыда падазраюць у подкупе кітайскіх чыноўнікаў на $40 млн
Міністэрства юстыцыі ЗША выставіла новае абвінавачванне заснавальніку збанкрутавалай крыптабіржы FTX Сэму Бэнкману-Фрыду.
Яго падазраюць у подкупе замежных службовых асоб. Пракуратура заявіла, што прадпрымальнік даваў хабар аднаму або некалькім чыноўнікам з Кітая на суму каля $40 мільёнаў. Следчыя мяркуюць, што бізнэсовец спрабаваў падкупіць чыноўнікаў, каб разблакаваць замарожаныя ўрадам КНР рахункі свайго хедж-фонду Alameda Research. На рахунках фонду магло знаходзіцца больш за $1 мільярд у лічбавых актывах.
Гэта 13-е крымінальнае абвінавачванне, якое амерыканскія ўлады выстаўляюць Бэнкману-Фрыду. Васьмі абвінавачванняў, уключаючы махлярства і змову з мэтай падману, бізнэсовец не прызнаў. Наконт астатніх крымінальных абвінавачванняў заяў пакуль не зроблена. Таксама пад следствам знаходзяцца трое яго былых калег, яны прызналі некалькі абвінавачванняў.
Читать на dev.by