Айцішнік з’ездзіў на Data and AI Summit ад Databricks у Сан-Францыска і падзяліўся ўражаннямі з каналам Dzik.
Dzik ужо расказваў пра беларуса, Senior Data Engineer Максіма, які атрымаў статус Databricks MVP. Адна з перавагаў удзелу ў гэтай праграме — запрашэнні на тэматычныя івенты, дзе можна пазнаёміцца з навінкамі індустрыі. Так, нядаўна праграміста запрасілі ў Сан-Францыска на Data and AI Summit.
Як ён ацэньвае карыснасць гэтага івента і што думае пра спробы масавага ўкаранення AI?

Праграма Databricks MVPs (ад слоў «Most Valuable Professional») была запушчана аднайменнай кампаніяй. Найбольш актыўным чальцом камюніці — спецыялістам па апрацоўцы дадзеных, інжынерам, распрацоўшчыкам, open source-энтузіястам — Databricks прысвойвае спецыяльны статус. Сярод іншага ён дае ранні доступ да прадуктаў, прамы кантакт з камандамі распрацоўкі, запрашэнні на закрытыя мерапрыемствы і, вядома, узмацненне асабістага брэнда.
«Гэта крыху нагадвала «Белэкспо» (але з квіткамі па $1000)
Data and AI Summit — гэта глабальная падзея ў Сан-Францыска для Data-спецыялістаў і візіянераў: больш за 30К удзельнікаў з 160+ краін, дзе яны могуць вывучыць новыя распрацоўкі ў галіне Lakehouse, адкрытага зыходнага кода, AI, Machine Learning і шмат іншага.
Паводле Максіма, квіток каштаваў каля $1000 без уліку скідак — але для яго як Databricks MVP уваход быў бясплатным. «Можна было наведваць выступленні, хадзіць па стэндах, дзе партнёры Databricks рэкламавалі свае прадукты або паслугі, — расказвае беларус. — Напрыклад, падчас асноўнай прэзентацыі навінак Databricks усіх блогераў MVP пасадзілі ў адной зоне з медыя. І ў адзін з дзён арганізатары арандавалі стадыён для бейсбола. Там выступала група The Chainsmokers, усе тусаваліся і пілі піва».
«Асноўнае праходзіла на працягу двух дзён — былі анонсы новых распрацовак, даклады, а таксама арганізавалі даволі вялікую зону са стэндамі кампаній, гэта крыху нагадвала „Белэкспо“», — згадвае Максім. — Ці было гэта карысным? Так, я наладзіў кантакты з мноствам MVP — большасць займае высокія пасады, гэта кафаўндары, СЕО і гэтак далей. Плюс было цікава асабіста паразмаўляць з інжынерамі і архітэктарамі, якія працуюць у Databricks.
Ну і перад самой паездкай у маёй кампаніі анонсавалі скарачэнні, таму я апублікаваў у LinkedIn, што адкрыты да прапановаў, і ўжо на другі дзень атрымаў офер ад еўрапейскай кампаніі — сустрэліся на самім івенце, пагаварылі».
«Калі б мы плацілі за рэальныя токены, гэта было б у 10 разоў даражэй, чым падпіскі»
На івенце анансавалі занадта шмат навінак, каб паспець усе іх пратэставаць (напрыклад, паказалі новы рухавік для дашбордаў, які «апрацоўвае літаральна за секунды»). Але AI безумоўна атрымліваў вялікую ўвагу.
«Літаральна перад самым самітам кампанія анонсавала, што цяпер AI-памочнік не будзе бясплатным, — кажа Максім. — Умоўна, «мы даём кожнаму юзеру па $10, а ўсё, што звыш, будзьце ласкавыя, аплаціце».
Я бачу, што паступова ўсе бясплатныя AI заканчваюцца. Цяпер яны моцна субсідзіруюцца. Калі б мы плацілі за рэальныя токены, то прыйшлося б выкласці ў 10 разоў больш, чым цяпер каштуюць падпіскі. Рана ці позна цэны вырастуць, таму я раіў бы карыстацца чат-ботамі, пакуль ёсць такая магчымасць. А далей або прыйдзецца раскашэліцца, або шукаць нейкія лакальныя, больш танныя аналагі ці звяртацца да кітайскіх мадэляў».
Максім кажа, што так, цяпер некаторыя кампаніі спрабуюць перайсці цалкам на AI — але потым «адкочваюцца назад», таму што тут шмат «але і калі». Хто прымае канчатковае рашэнне? Хто сочыць, каб машына не нагалюцынавала дзіркі ў бяспецы?
«Адна справа, калі чат-бот выкарыстоўваюць як памочніка, іншае — калі ім пачынае карыстацца бізнес-юзер, які не разумее, што ён робіць, але цалкам яму давярае. Думаю, гэта стрэльба на сцяне, якая з часам спрацуе, — лічыць суразмоўца. — Усё ж чалавек павінен кантраляваць працэс і разумець, што ён робіць. Умоўна, гэта як быць ментарам над джунам — толькі тады атрымаеш нармальны прадукт».
Ці было гэта карысным?
«Думаю, калі і ехаць на такі івент, то каб завесці як мага больш карысных знаёмстваў, — адказвае Максім. — А калі ты проста пахадзіў па стэндах і вярнуўся, то карысці ад гэтага будзе мала.
У першую чаргу тут важны нетворкінг. Нехта едзе, каб прадаць сваю прадукцыю, іншы — каб, наадварот, знайсці новы прадукт. Стэндаў было вельмі шмат, складана ўглыбляцца ў кожны з іх, праз адзін-два галава ўжо пухла ад інфармацыі».
З дакладаў інжынер наведваў тыя, што былі звязаны з Databricks Apps, кажа, на яго погляд, гэтая вобласць будзе толькі набіраць папулярнасць: «Так як было анонсавана скарачэнне выдаткаў на прыкладанні (Scale to Zero, калі прадукт не выкарыстоўваецца).
Ну і анонсавалі такую штуку як Likewatch — агентны SIEM, які дазволіць кантраляваць усе AI-запыты. Выглядае класна і павінна даваць больш кантролю над AI унутры кампаніі. Паглядзім, як гэта будзе працаваць на практыцы».
Наогул, нават без уліку кошту білета, падарожжа абышлося ў капеечку: дарога ў адзін бок — $1000, плюс ноч у гатэлі — каля $100–150. Максім прызнае, што гэта быў цікавы вопыт — усё ж ён пагутарыў жыўцом з тымі, з кім раней размаўляў толькі анлайн, і паглядзеў на знакамітую Крамніевую даліну. Але ў наступны раз ён паляціць толькі калі сам запланіруе выступленне. У іншым выпадку лепш купіць білет на анлайн-трансляцыю.
«Дарэчы, на тых жа стэндах можна было набраць сувеніраў, а некаторыя разыгрывалі прызы. І мне ўдалося выйграць Nintendo Switch 2, прывёз дзіцяці падарунак», — жартуе ён.
Але калі сур’ёзна, то найбольш беларус задаволены нетворкам: «На фоне аб’яўленага скарачэння гэты івент стаў вельмі карысным для кантактаў — сярод тых жа MVP, дырэктараў і гэтак далей. У мяне ўжо ідуць сумоўі. Я знайшоў кампаніі, якія цэняць статус MVP і гатовы нават прапаноўваць за гэта большы заробак — з Еўропы, ЗША, канкрэтна Польшчы. Вось гэта для мяне стала найбольшай карысцю».
Што параіў бы тым, хто цяпер шукае працу?
«Трэба быць актыўным у LinkedIn: пісаць пасты і каментарыі, лайкаць. Гэта дазваляе паступова пашыраць свой нетворк і павысіць шансы знайсці працу праз LinkedIn, — раіць Максім. — У рэшце рэшт, менавіта мая актыўнасць у LinkedIn і ў блогу і прывяла да таго, што я атрымаў статус MVP, а MVP прывёў да правільнага нетворкінгу».


Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
С помощью AI BigTech разрушает сам себя.
С одной стороны, все в курсе, что текущая бизнес-модель компаний-разработчиков фронтирных моделей глубоко убыточна и требует повышения цен относительно текущих на порядок для прибыльности.
С другой стороны, цены не повысишь даже на 100$, так как пользователи мгновенно перейдут к конкуренту, энергичнее сжигающему деньги инвесторов в своих датацентрах.
В случае монопольного сговора американских компаний и одновременного повышения цен пользователи перебегут на китайские модели, стоимость которых ВСЕГДА будет ниже за счёт экономии на обучении (Knowledge Distillation).
Попытка увеличить потребление токенов за счёт перевода пользователей с «вайбкодинга» на «проектирование агентских циклов» сработает только в случае их жесткой привязки к конкретной платформе.
Перманентные маркетинговые попытки имитировать угрозу апокалипсиса очередной «моделью, которая умеет всё», разбиваются об экономические отчёты, где реальное влияние этой технологии на экономику оказывается минимальным. Замыливание реальности выпуском «прорывных» продуктов несколько раз в неделю тоже стало утомлять.
В это же время ИИ убивает модель заработка на рекламе у Google и Meta. Более того, из-за массового засилья ИИ-слопа популярность соцсетей и медиаплатформ будет падать.
Каким образом индустрия и власти будут смягчать приземление этого падающего триллионного слона, пока непонятно.
Реально MVP за энтропию в линкедине дают?
какая активность такой и MVP
¯\_(ツ)_/¯Пользователь отредактировал комментарий 13 июля 2026, 15:16
Сейчас основные затраты не на обучение моделей, а на обработку запросов. Но именно в этом направлении непаханное поле (и его уже активно пашут) в плане оптимизации. Вероятно через пару лет будут массово внедрены на порядки менее затратные в плане обработки железки и модели (без потери качества). Благо уже полно таких разработок.