Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Даводзяць да шаленства калегі? Вы далёка не самотныя — даследаванне

АІ-канструктар рэзюмэ Kickresume апытаў каля 3 тысяч супрацоўнікаў пра тое, ці даводзілася ім мець справу з калегамі, што раздражняюць. Станоўчы адказ далі 85% рэспандэнтаў, а 58% паскардзіліся, што гэта вельмі моцна адбілася на іх прадукцыйнасці.

1 каментарый

Аўтары даследавання адзначаюць, што пераход на аддаленую працу дазволіў некаторым супрацоўнікам павялічыць дыстанцыю паміж імі і самымі непрыемнымі для іх калегамі. Для 45% гэта мела пазітыўны эфект. А зумеры сталі адзінай узроставай групай, прадстаўнікі якой адзначылі, што ва ўмовах аддаленай працы іх стала больш выводзіць з сябе пісьмовая камунікацыя з калегамі ў месенджарах.

Топ-5 дзеянняў калег, якія даводзяць да шаленства апытаных больш за ўсё, выглядае так:

  1. прысвойваюць чужыя заслугі,
  2. мікраменеджараць,
  3. вечна ныюць,
  4. урываюцца ў асабістую прастору,
  5. крадуць ссабойкі.
«СЕО увольнял по 10 человек в день». Айтишники про треш который заставил их уйти
«СЕО увольнял по 10 человек в день». Айтишники про треш, который заставил их уйти
По теме
«СЕО увольнял по 10 человек в день». Айтишники про треш, который заставил их уйти

41% рэспандэнтаў хацеў бы мець магчымасць выказаць ненавісным калегам у твар усё, што пра іх думае, 19% спадзяюцца, што іх паводзіны зменяцца, а 11% — што іх звольняць. 6% былі б радыя іх публічнаму прыніжэнню, уяўляюць, як псуюць іх рэпутацыю, або нават хочуць прымяніць да іх фізічны гвалт.

Насамрэч 32% проста пазбягаюць прадмет сваёй непрыязнасці, 12% — выліваюць душу іншым калегам. Толькі 17% адкрыта выказваюць сваю незадаволенасць калегам, што раздражняюць, а 12% ідуць па дапамогу да эйчараў.

Падрабязна з вынікамі апытання Kickresume можна азнаёміцца тут.

10 фраз якія раздражняюць вашых калег
10 фраз, якія раздражняюць вашых калег
Па тэме
10 фраз, якія раздражняюць вашых калег
Палова супрацоўнікаў розных краін пакутуе ад выгарання
Палова супрацоўнікаў розных краін пакутуе ад выгарання
Па тэме
Палова супрацоўнікаў розных краін пакутуе ад выгарання

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

По крайне мере у нас на офисе есть две хрюши. В прямом смысле слова. У них видно какое-то осложнение пошло после одной из зим (оба из жарких стран выходцы) и у них теперь круглый год сопли и они их громко с хрюкающим звуком постоянно всасывают внутрь. Без наушников на рабочем месте не нахожусь.