Безас паабяцаў аддаць большую частку свайго багацця на дабрачыннасць

Бізнэсовец заявіў, што плануе на працягу жыцця аддаць на дабрачыннасць большую частку свайго багацця.

1 каментарый

Пра гэта ён расказаў журналістцы CNN Хлоі Мелас. Безас прыйшоў да высновы, што дабрачыннасць — складаная сфера, у якой існуе рызыка здзейсніць неэфектыўныя дзеянні. Паводле слоў мільярдэра, цяпер ён разам са сваёй партнёркай, тэлевядоўцай Ларэн Санчэс працуе над стварэннем умоў, каб «аддаць гэтыя грошы».

Безас не растлумачыў, якую частку свайго багацця ахвяруе на дабрачыннасць і на якія праекты накіруе сродкі. Маёмасць аднаго з найбагацейшых людзей планеты ацэньваецца ў $124 мільярды. У рэйтынгу найбагацейшых людзей паводле версіі Bloomberg ён займае чацвёртае месца. Раней у 2020 годзе Безас паабяцаў на працягу 10 гадоў аддаць $10 мільярдаў свайму фонду Bezos Earth Fund на барацьбу з кліматычнымі зменамі.

«Працую ад ранку да вечара, 7 дзён на тыдзень»: Маск выступіў на G20 у цёмным пакоі пры свечках
Па тэме
«Працую ад ранку да вечара, 7 дзён на тыдзень»: Маск выступіў на G20 у цёмным пакоі пры свечках
Гейтс пообещал отдать почти всё своё состояние на благотворительность
По теме
Гейтс пообещал отдать почти всё своё состояние на благотворительность
Сложный год для миллиардеров — Маск, Безос и Цукербер вместе потеряли более $180 млрд
По теме
Сложный год для миллиардеров — Маск, Безос и Цукербер вместе потеряли более $180 млрд

Читать на dev.by