БДУІР павысіў кошт навучання

БДУІР апублікаваў новыя цэны для студэнтаў-платнікаў. Ад 1 снежня кошт навучання ва ўніверсітэце павялічыўся на 17%.

45 каментарыя

Больш за ўсё падаражэла навучанне для першакурснікаў дзённай формы факультэта камп’ютарных сістэм і сетак, факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, а таксама інжынерна-эканамічнага факультэта. Калі ад верасня кошт года навучання складаў 4590 рублёў, то ад 1 снежня кошт вырас на 770 рублёў да 5360 рублёў.

На 700 рублёў вырасла цана для першакурснікаў факультэта камп’ютарнага праектавання, факультэта інфармацыйнай бяспекі і факультэта радыётэхнікі і электронікі.

Менш за ўсё падаражэла навучанне для студэнтаў 4 курсаў. У залежнасці ад факультэта цана вырасла на 468-559 рублёў.

Даплаціць за навучанне ў першым паўгоддзі студэнты-платнікі мусяць да 20 снежня.

Паводле слоў рэктара БДУІР Вадзіма Богуша, кошт навучання карэктуецца ў сувязі з неабходнасцю забяспечыць якасць адукацыі, а таксама з ростам выдаткаў на падрыхтоўку спецыяліста. Асноўная доля выдаткаў — каля 90% — прыпадае на выплату заробкаў.

Паводле яго слоў, кошт навучання фарміруецца таксама зыходзячы з выдаткаў на ўтрыманне будынкаў і збудаванняў, камунальныя паслугі, цэн на энерганосьбіты, паслугі іншых арганізацый.

Паводле ацэнак БДУІР, у 2023 годзе выдаткі з бюджэту на падрыхтоўку спецыяліста дзённай формы ва ўніверсітэце склалі амаль 8,4 тысячы рублёў, завочнай формы — 3,3 тысячы рублёў.

Конкурс у БДУІР у 2023. На некаторыя спецыяльнасці — 8 чалавек на месца
Па тэме
Конкурс у БДУІР у 2023. На некаторыя спецыяльнасці — 8 чалавек на месца
БГУИР, ЕГУ, польский политех, Бауманка. Куда поступают будущие айтишники в 2023
По теме
БГУИР, ЕГУ, польский политех, Бауманка. Куда поступают будущие айтишники в 2023
Як размеркаванне платнікаў + 5 гадоў адпрацоўкі паўплываюць на ІТ і айцішнікаў? Спыталі ў датычных
Па тэме
Як размеркаванне платнікаў + 5 гадоў адпрацоўкі паўплываюць на ІТ і айцішнікаў? Спыталі ў датычных

Читать на dev.by