Што з беларускім айці? Адказваюць 5000 айцішнікаў. Вялікі рэсёрч

На пачатку чэрвеня мы запусцілі вялікую анкету-рэсёрч белІТ. Пыталіся пра лакацыі, праблемы, умовы працы — сабралі 5175 анкет. Вось асноўныя вынікі ў графіках.

16 каментарыяў

У першай частцы фокус на ІТ-бізнэсах. 

У другой складзём партрэт ІТ-спецыялістаў, якія з’язджаюць або застаюцца, і паглыбімся ў больш асабістыя аспекты ўплыву крызісу.

Мала ўяўляць, колькі айцішнікаў з’ехала — важна разумець, калі яны гэта зрабілі. Судзячы з адказаў, пасля 24.02 людзей з’ехала больш, чым у прамежак са жніўня 2020 да лютага 2022. І гэта не канец — на чамаданах сядзіць яшчэ палова ад колькасці тых, хто з’ехаў. Столькі ж цвёрда ведаюць, што застаюцца.

Сярод тых, што з’ехалі, нямала такіх, хто працягвае працаваць на офіс у Беларусі. Разам з тымі, хто застаўся і рыхтуецца, гэта 57%. Кожны трэці рэлакант плаціць падаткі ў бюджэт РБ, астатнія — краіне пражывання. Але больш за трэць усіх удзельнікаў аддаюць падаткі замежнай юрасобе.

Карціна сфармаваная на базе адказаў ІТ-спецыялістаў усіх узроўняў, а не толькі заснавальнікаў/кіраўнікоў кампаній. Таму рэсёрч адлюстроўвае сітуацыю ў ІТ-бізнэсах праз прызму ўспрымання і інфармаванасці працаўнікоў.

Толькі палова ўдзельнікаў упэўненая, што офіс іх кампаніі ў Беларусі працягне працу. Для яшчэ 40% будучыня іх офіса ў тумане, амаль 20% канстатуюць або прадракаюць закрыццё бізнэсу ў краіне.

Супрацоўнікаў, якія мяркуюць, што іх кампаніі не адчуваюць зараз асаблівых праблем, менш за 10%. Пераважная большасць пералічвае класічныя сімптомы «геатаксікозу» — знікненне заказаў, рэпутацыйныя выдаткі, складанасці з грашовымі пераказамі.  

Прыпыненне наймання — першая рэакцыя кампаній на шок.

Колькасць супрацоўнікаў, чые кампаніі па-ранейшаму наймаюць, карэлюе з колькасцю тых, хто ніяк не адчуў на сабе ўплыў крызісу — і тых, і другіх каля 40%. Супадзенне ў іншай пары груп — «наймання няма», «адчуваюць уплыў крызісу» — яшчэ больш дакладнае. Тыя ж 40%. Найчасцейшыя праблемы ў тых, каго крызіс закрануў — замарозка перагляду зп, звальненні, бэнч.

Кампаніі, якія зусім не маюць праграм рэлакацыі, у абсалютнай меншасці. Зрэшты, тыя, дзе пераезд — абавязковая ўмова працы, таксама. Выбар — заставацца ці з’язджаць — у большасці ўсё ж такі ёсць.

Выбіраць краіну таксама могуць амаль усе. Кожны чацвёрты мае выбар з дзвюх лакацый, дзве траціны могуць ехаць на ўсе чатыры бакі, праўда часцяком за свой кошт. Тых, каму задаюць жорсткі напрамак, менш за 10%.

Самыя хадавыя напрамкі пераезду — прадказальна Польшча, Грузія, Літва. Пасля 24.02 у лік папулярных лакацый увайшоў і Узбекістан, а яшчэ Турцыя.

Больш за 80% удзельнікаў паведамляюць, што кампаніі дапамагаюць ім з пераездам.

Акрамя традыцыйных формаў падтрымкі — візы, рэлакейт-бонусы, лагістыка — важнае месца займае індэксацыя зп для новых рэгіёнаў. Яе прапануюць 35% удзельнікаў.

А што, калі нікуды не ехаць? Магчымасць працягваць працу з Беларусі маюць 70+% удзельнікаў, праўда многім не даюць ніякіх гарантый. Частка супрацоўнікаў адзначыла, што давядзецца шыфравацца, шукаць «мыліцу» або адкрываць ІП за мяжой.

Сколько тысяч айтишников могли покинуть Беларусь за два года. Подсчёты dev.by
По теме
Сколько тысяч айтишников могли покинуть Беларусь за два года. Подсчёты dev.by

Читать на dev.by