Бігтэх узмацняе барацьбу з hate speech на патрабаванне ЕС
12 тэхналагічных кампаній дамовіліся ўзмацніць меры па барацьбе з ненавісніцкімі выказваннямі ў інтэрнэце ў рамках абноўленага кодэкса паводзін, які цяпер будзе інтэграваны ў тэхналагічныя правілы ЕС.
Абноўлены кодэкс паводзін быў створаны ў маі 2016 года і з’яўляецца добраахвотным пагадненнем. Цяпер ён будзе інтэграваны ў Закон пра лічбавыя паслугі (DSA). DSA патрабуе ад тэхналагічных кампаній прыкладаць больш намаганняў для барацьбы з незаконным і шкодным кантэнтам на сваіх платформах.
Гэтыя кампаніі абавязваюцца дазволіць некамерцыйным або дзяржаўным арганізацыям з вопытам работы ў галіне ненавісніцкіх выказванняў сачыць за тым, як яны разглядаюць апавяшчэнні пра такія выказванні. Яны таксама абавязваюцца разглядаць не менш за дзве траціны такіх апавяшчэнняў, атрыманых ад гэтых арганізацый, на працягу 24 гадзін.
Таксама кампаніі прымуць іншыя меры, такія як выкарыстанне аўтаматычных інструментаў выяўлення такіх выказванняў або інфармаванне карыстальнікаў аб ролі рэкамендацыйных сістэм і арганічным і алгарытмічным ахопе незаконнага кантэнту да яго выдалення. Кодэкс падпісалі, апроч іншых, Instagram, Jeuxvideo.com, LinkedIn, Microsoft, Snapchat, Rakuten Viber, TikTok і Twitch.
Правілы ЕС, якія патрабуюць ад тэхналагічных фірмаў кантролю за анлайн-кантэнтам, зазналі ціск пасля пераабрання Трампа прэзідэнтам ЗША. Саюзнікі Трампа, у прыватнасці ўладальнік X Ілан Маск, асудзілі DSA як інструмент цэнзуры. Генеральны дырэктар Meta Марк Цукерберг, абвінаваціў ЕС у абмежаванні свабоды слова.
Читать на dev.by