Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Twitter закрывае офісы па ўсім свеце

Ілан Маск закрывае офісы Twitter у розных краінах, каб скараціць выдаткі сацсеткі. Або кампанію выганяюць за нявыплату арэнды, піша Insider.

1 каментарый
Twitter закрывае офісы па ўсім свеце

Ілан Маск закрывае офісы Twitter у розных краінах, каб скараціць выдаткі сацсеткі. Або кампанію выганяюць за нявыплату арэнды, піша Insider.

Паводле слоў крыніц Insider, па меншай меры больш за дзясятак офісаў ужо закрытыя або ў працэсе. Акрамя таго, найбліжэйшымі тыднямі плануецца закрыць некалькі штук у ЗША. Чакаецца, што паралельна будзе скарочана яшчэ некалькі сотняў супрацоўнікаў Twitter.

Закрыцці закранулі офісы ў Ганконгу і на Філіпінах, а таксама ў Мексіцы і ў Афрыцы, дзе ў лістападзе былі звольненыя ўсе супрацоўнікі Twitter. Офісы ў Аўстраліі, Паўднёвай Карэі і большасць у Еўропе і Індыі або ўжо закрытыя, або маюць закрыцца найбліжэйшымі тыднямі.

Буйны офіс у Сінгапуры, дзе размяшчалася азіяцкая штаб-кватэра кампаніі, быў закрыты ўчора, бо не плаціў арэнды, адзначаюць суразмоўцы Insider. Але адзін з іх сказаў, Маск усё ж са спазненнем унёс плацеж пры канцы дня, а супрацоўнікам — якіх напярэдадні выставілі за дзверы пасярод працоўнага дня — было загадана вяртацца.

У Twitter працягваюцца звальненні
У Twitter працягваюцца звальненні
Па тэме
У Twitter працягваюцца звальненні

Раней у Twitter налічвалася каля 20 офісаў у ЗША і больш за два з паловай дзясяткі — па-за межамі краіны, у тым ліку ў Парыжы, Мадрыдзе, Берліне, Маніле, Мумбаі, Бенгалуру і Джакарце. Цяпер абмяркоўваецца план пакінуць толькі некалькі ў буйных гарадах — Сан-Францыска, Нью-Ёрку і Лос-Анджэлесе ў ЗША, а за мяжой — у Лондане, Токіа і Дубліне.

Свой найноўшы офіс Twitter адкрыў у Гане ў 2021 годзе. Гэта была першая лакацыя, дзе ён асталяваўся ў Афрыцы. Сінгапурскі офіс быў адкрыты ў 2015-м і летась нават пашыраў плошчы і наймаў інжынераў.

Астатнія офісы па-за межамі ЗША былі невялікімі, тут канцэнтраваліся інжынеры і спецыялісты па продажы рэкламы. Яна прыносіць амаль усю выручку Twitter, аднак пад кіраўніцтвам Маска многія рэкламадаўцы сталі адмаўляцца ад супрацоўніцтва з сацсеткай.

Акрамя арэнды офісаў, Twitter эканоміць на прыбіранні — ды так, што супрацоўнікі скардзяцца на смурод у памяшканнях, на бонусах і выплатах ужо звольненым супрацоўнікам.

«Twitter неўзабаве зломіцца»: менш за палову пазасталых супрацоўнікаў пагадзіліся працаваць па новых правілах Маска

Twitter атрымаў пазоў за нявыплату арэнды ў Сан-Францыска
Twitter атрымаў пазоў за нявыплату арэнды ў Сан-Францыска
Па тэме
Twitter атрымаў пазоў за нявыплату арэнды ў Сан-Францыска

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Как интересно лопается мыльный пузырь.