Біл Гейтс: чалавецтва пяройдзе на 3-дзённы працоўны тыдзень з развіццём АІ

Бізнэсовец лічыць, што развіццё штучнага інтэлекту дасць работнікам больш вольнага часу. Што праўда, ім прыйдзецца перавучвацца.

34 каментарыя

У падкасце What Now? вядоўца Трэвар Ноа спытаў Гейтса, ці пагражае развіццё штучнага інтэлекту працоўным месцам. У адказ госць заявіў, што аднойчы можа прыспець час, калі людзям «не прыйдзецца так шмат працаваць». Ён выказаў здагадку, што ў будучыні «машыны будуць вырабляць усю ежу і ўсё астатняе».

«Калі ўрэшце вы атрымаеце грамадства, у якім вам давядзецца працаваць толькі тры дні на тыдзень, то, напэўна, гэта акей», — мяркуе мільярдэр. Раней Гейтс заявіў у сваім блогу, што з развіццём АІ некаторым работнікам спатрэбіцца падтрымка і перападрыхтоўка, гэтым маюць займацца ўрад і кампаніі.

«Я не думаю, што ўплыў АІ будзе гэтак жа значным, як прамысловая рэвалюцыя, але ён, безумоўна, будзе такім жа вялікім, як з’яўленне персанальнага камп’ютара», — напісаў ён. Пра трохдзённы працоўны тыдзень казаў і кіраўнік JPMorgan Джэймі Дайман: «Вашыя дзеці будуць жыць да 100 гадоў і не будуць хварэць на рак дзякуючы тэхналогіям, а працаваць яны будуць, хутчэй за ўсё, тры з паловай дні на тыдзень».

Гейтс заявил, что в США есть проблема с преподаванием математики. И предложил три способа исправить её 
По теме
Гейтс заявил, что в США есть проблема с преподаванием математики. И предложил три способа исправить её
Порнопривычки, венерические заболевания, танцы за деньги: вопросы, которые задают женщинам на собеседовании в компанию Гейтса
По теме
Порнопривычки, венерические заболевания, танцы за деньги: вопросы, которые задают женщинам на собеседовании в компанию Гейтса
Хакера приговорили к пяти годам тюрьмы за взломы соцсетей Маска и Гейтса
По теме
Хакера приговорили к пяти годам тюрьмы за взломы соцсетей Маска и Гейтса

Читать на dev.by