Bloomberg: Apple рыхтуе серыю навінак і працягвае працаваць над софтам Vision Pro
Кампанія засяродзілася на распрацоўцы праграмнай экасістэмы для гарнітуры змяшанай рэальнасці, якая паступіць у продаж праз некалькі месяцаў.
Паводле даных Bloomberg, супрацоўнікі плануюць удасканальваць магчымасці падобных гарнітур, у прылады другога пакалення дададуць магчымасць адначасовай працы з некалькімі працоўнымі сталамі ў стылі Mac. Карыстальнікі Vision Pro ў будучыні змогуць адначасова ўзаемадзейнічаць з некалькімі суразмоўцамі ў FaceTime, выкарыстоўваючы рэалістычны аватар Persona. Таксама з’явіцца магчымасць займацца фітнэсам, не здымаючы прылады.
Акрамя таго, найбліжэйшым годам Apple плануе выпусціць новыя прадукты, якія не маюць дачынення да акуляраў. Увосень маюць выйсці смартфоны лінейкі iPhone 15, дзве мадэлі гадзіннікаў Watch Series 9 і абноўленая версія Watch Ultra. Пры канцы гэтага года або ў першай палове наступнага з’явяцца MacBook з 13-цалёвым дысплэем на базе працэсара M3, 14- і 16-цалёвыя MacBook Pro з працэсарамі M3 Pro і M3 Max, а таксама новыя Mac Book Air і iPad Pro, AirPads Pro трэцяга пакалення, новыя тэлевізійныя прыстаўкі і разумныя дысплэі.
Читать на dev.by