Bloomberg: Apple кардынальна абновіць лінейку iPad у 2024 годзе

Налета кампанія пакажа павялічаны iPad Air і абноўленыя iPad Pro і MacBook Air, а таксама аксэсуары. Вытворца такім чынам спрабуе даць рады падзенню продажаў у сегменце планшэтаў.

Пакінуць каментарый

Паводле звестак журналіста Bloomberg Марка Гурмана, iPad Air будзе паказаны з дыяганаллю экрана 12,9 цалі, набліжаючы лінейку да памераў iPad Pro, якая прапануецца з экранамі 11 і 12,9 цалі. Існая мадэль iPad Air мае 10,9 цалі. iPad Pro атрымае OLED-дысплэй — першае значнае абнаўленне дызайну планшэта ад 2018 года.

Таксама кампанія мае намер абнавіць лінейку MacBook Air. Новая мадэль атрымае працэсар M3, які раней з’явіўся на абноўленых 14-цалёвых MacBook Pro і новых iMac. Трэцяе пакаленне Apple Pencil, верагодна, захавае ключавыя характарыстыкі мадэлі, якую выпусцілі пяць гадоў таму. Чакаецца, што будзе абноўленая і клавіятура iPad Magic Keyboard.

Гурман адзначае, што на Mac і iPad прыпадае 15% сукупнага даходу Apple, і яны асабліва моцна пацярпелі ад зніжэння спажывецкіх выдаткаў. Спад продажаў iPad пагаршаецца адсутнасцю новых мадэляў. Фактычна, 2023 год стане першым каляндарным годам у гісторыі прадукту, калі не было выпушчана ніводнай новай версіі.

Летась былі выпушчаныя версіі Mac, але гэты рынак перажывае маштабнейшы спад продажаў камп’ютараў пасля буму ў пандэмію. Продажы Mac ўпалі на 34% у мінулым квартале да $7,61 мільярда, а выручка ад iPad звалілася на 10% да $6,44 мільярда. Apple разлічвае, што новыя мадэлі дапамогуць ажывіць попыт. IPad і аксэсуары, як чакаецца, будуць выпушчаныя прыкладна пры канцы сакавіка — разам з iPadOS 17.4.

Apple прыгразіла скараціць вытворчасць у Індыі, калі яе прымусяць перайсці на USB-C
Па тэме
Apple прыгразіла скараціць вытворчасць у Індыі, калі яе прымусяць перайсці на USB-C
Apple объявила лучшие приложения и игры года в App Store
По теме
Apple объявила лучшие приложения и игры года в App Store
Цім Кук расказаў, што рыхтуе сабе пераемніка ў Apple
Па тэме
Цім Кук расказаў, што рыхтуе сабе пераемніка ў Apple

Читать на dev.by