Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Bloomberg: Маск плануе звольніць палову супрацоўнікаў Twitter і забараніць аддаленую працу

Бізнэсовец плануе звольніць палову супрацоўнікаў кампаніі — гэта каля 3700 чалавек.

Пакінуць каментарый
Bloomberg: Маск плануе звольніць палову супрацоўнікаў Twitter і забараніць аддаленую працу

Бізнэсовец плануе звольніць палову супрацоўнікаў кампаніі — гэта каля 3700 чалавек.

Адразу два выданні — CNBC і Bloomberg — са спасылкай на свае крыніцы ў кампаніі паведамілі пра маштабныя скарачэнні, якія плануе Маск у сацсетцы. Акрамя таго, новы кіраўнік Twitter спадзяецца скараціць выдаткі кампаніі. Паводле звестак CNBC, Маск планаваў сустрэцца з кансультантамі і абмеркаваць з імі скарачэнні, якія маюць адбыцца; апавяшчэнне пра сустрэчу ўбачылі супрацоўнікі ва ўнутраных сістэмах кампаніі.

Таксама бізнэсовец плануе скасаваць аддаленую працу ў Twitter і прымусіць супрацоўнікаў прыходзіць у офісы. Для некаторых працаўнікоў могуць зрабіць выключэнні. Аднак планы па колькасці звольненых могуць змяніцца. Адзін са сцэнароў — выплата выхадной дапамогі за два месяцы. Раней у чэрвені Маск забараніў працаваць аддалена супрацоўнікам Tesla, а на сустрэчы з супрацоўнікамі Twitter абяцаў не забараняць дыстанцыйнай працы. Цяпер аддалена працуе каля чвэрці штату Twitter.

12-гадзінныя патагонкі і спісы на звальненне: супрацоўнікі Twitter раcказалі пра новыя парадкі пры Маску
12-гадзінныя патагонкі і спісы на звальненне: супрацоўнікі Twitter расказалі пра новыя парадкі пры Маску
Па тэме
12-гадзінныя патагонкі і спісы на звальненне: супрацоўнікі Twitter расказалі пра новыя парадкі пры Маску
Маск распусціў раду дырэктараў і стаў аднаасобным кіраўніком Twitter
Маск распусціў раду дырэктараў і стаў аднаасобным кіраўніком Twitter
Па тэме
Маск распусціў раду дырэктараў і стаў аднаасобным кіраўніком Twitter
The Verge: Маск хоча ўвесці платную верыфікацыю ў Twitter за $20 на месяц
The Verge: Маск хоча ўвесці платную верыфікацыю ў Twitter за $20 на месяц
Па тэме
The Verge: Маск хоча ўвесці платную верыфікацыю ў Twitter за $20 на месяц

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.