Маск распусціў раду дырэктараў і стаў аднаасобным кіраўніком Twitter
Бізнэсовец запэўніў, што гэта часовае рашэнне, аднак не патлумачыў, як доўга працягнецца такі рэжым ручнога кіравання.

Новы ўладальнік сацсеткі распусціў раду дырэктараў і стаў аднаасобным кіраўніком кампаніі. Гэта вынікае з дакументаў, размешчаных у базе камісіі па каштоўных паперах і біржах ЗША (SEC). Роспуск рады адбыўся пасля набыцця кампаніі 27 кастрычніка, аднак пра гэта стала вядома толькі цяпер.
У дакументах SEC таксама гаворыцца, што сузаснавальнік Twitter Джэк Дорсі перадаў свой пакет з 18 мільёнаў акцый коштам амаль $978 мільёнаў у новую прыватную кампанію. Назва кампаніі не ўдакладняецца, аднак Дорсі раней абвясціў пра планы запуску ўласнай сацсеткі — Bluesky.
Таксама СМІ паведамлялі, што Маск звольніў пяць галоўных топ-менеджараў кампаніі, у тым ліку гендырэктара Парага Агравала і фіндырэктара Неда Сігала. Акрамя таго, супрацоўнікі чакаюць масавых звальненняў, крыніцы ў кампаніі заяўлялі пра новую каманду, якая складаецца ў тым ліку з працаўнікоў Tesla і юрыстаў Маска.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.