The Verge: Маск хоча ўвесці платную верыфікацыю ў Twitter за $20 на месяц
Бізнэсовец плануе ўвесці ў сацсетцы платную верыфікацыю, для гэтых мэтаў выкарыстоўваюць падпіску Twitter Blue.

Паводле даных The Verge, кіраўніцтва кампаніі хоча павысіць кошт Twitter Blue ад $5 да $20 на месяц і ўключыць туды магчымасць атрымаць верыфікацыю — датуль, пакуль дзейнічае падпіска. Калі карыстальнік ужо верыфікаваны, у яго будзе 90 дзён, каб аформіць платную падпіску. Інакш ён пазбавіцца сіняй галачкі каля свайго ніка.
Выданне адзначае, што Маск прыгразіў звальненнем супрацоўнікам, калі яны не паспеюць завяршыць працу над функцыяй да 7 лістапада. Раней the New York Times паведаміла, што новы ўладальнік Twitter распарадзіўся пачаць звальненні ў Twitter. Выданне дапускае звальненне да 50% штату. Пазней кіраўніцтва сацсеткі абвергла гэтую інфармацыю.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
птичка свободна от бесплатной верификации