Bloomberg: расійскія хакеры гадамі шпіёнілі за ўладай і эканомікай у Грузіі

Паводле звестак агенцтва, расійскія спецслужбы праводзілі шматгадовую кіберкампанію ў шпіянажы за грузінскімі дзяржаўнымі структурамі і найважнейшымі кампаніямі.

5 каментарыяў

Расійскія хакеры, звязаныя з ГРУ і ФСБ, цягам некалькіх гадоў пранікалі ў ключавыя дзяржаўныя і інфраструктурныя сістэмы Грузіі, уключаючы Міністэрства замежных спраў, Міністэрства фінансаў, Цэнтральны банк і асноўныя энэргетычныя і тэлекамунікацыйныя кампаніі, паведамляе Bloomberg. Атакі працягваліся ад 2017 да 2020 года, узломы дазволілі расійскім агентам збіраць інфармацыю і патэнцыйна кіраваць крытычнай інфраструктурай краіны.

Паводле даных агенцтва, ГРУ ўзламала Цэнтральную выбарчую камісію Грузіі і, верагодна, атрымала доступ да яе электроннай пошты. Хакеры таксама праніклі ў сістэмы медыяарганізацый, такіх як Imedi і Maestro, а таксама ў IT-сістэмы грузінскай нацыянальнай чыгуначнай кампаніі, якія заставаліся даступныя хакерам больш за два гады. У дакументах, паказаных Bloomberg, згадваецца пра ўзлом сістэм электрасеткавых кампаній, такіх як Telasi: хакеры атрымалі доступ да ўнутраных камер і адсочвалі працу супрацоўнікаў у рэальным часе.

ФСБ арганізавала ўтоеную аперацыю супраць Міністэрства замежных спраў, атрымаўшы доступ да электроннай перапіскі высокапастаўленых чыноўнікаў і інфармацыі, якая захоўваецца ў грузінскіх амбасадах ва ўсім свеце. Хакерская група Turla, вядомая сваімі аперацыямі і звязаная з ФСБ, атакавала консульствы і амбасады Грузіі, уключаючы прадстаўніцтвы на Кіпры, у балтыйскіх дзяржавах, Расіі і іншых краінах. Грузінскія ўлады, паводле звестак еўрапейскіх чыноўнікаў, былі дасведчаныя аб некаторых расійскіх хакерскіх атаках дзякуючы дапамозе заходніх партнёраў, аднак застаецца незразумелым, ці зрабілі яны дастатковыя захады для абароны.

«Навошта біць ката?»: хакеры зноў узламалі Тhe Internet Archive
Па тэме
«Навошта біць ката?»: хакеры зноў узламалі Тhe Internet Archive
Хакеры взломали разработчика «Покемонов» и выложили гигабайты данных
По теме
Хакеры взломали разработчика «Покемонов» и выложили гигабайты данных
ЗША арыштавалі больш за 100 даменаў расійскіх хакераў, звязаных з ФСБ
Па тэме
ЗША арыштавалі больш за 100 даменаў расійскіх хакераў, звязаных з ФСБ

Читать на dev.by