Вялікі рэсёрч пра ІТ — запоўніце анкету! Апошні шанец

У нашым вялікім рэсёрчы індустрыі ўжо ўзялі ўдзел 1613 чалавек.

Анкета тут! Неўзабаве мы прыступім да апрацоўкі, але ў вас яшчэ ёсць час расказаць, як вы працавалі і жылі ў 2023. Чакаем 3000 анкет, каб падвесці вынікі!

9 каментарыяў

З цікавых папярэдніх вынікаў:

  • 64% запоўнілі анкету з-за мяжы. З іх палова пераехала ў 2022. А ў 2023-м працэнт тых, хто пераехаў, нават меншы, ніж у 2021.
  • І ўсё ж у 2023 кампаніі захоўвалі рэлакейт-опцыю, нягледзячы на крызіс: толькі 13,5% удзельнікаў рэсёрчу лічаць, што іх ІТ-кампаніі згарнулі ці амаль згарнулі рэлакейт (яшчэ 30% працуюць у кампаніях, якія ніколі не прапаноўвалі або нават прама забаранялі пераезд)
  • Палова айцішнікаў заўважыла замарозку зп у сваіх кампаніях у 2023, столькі ж — звальненні
  • 14% звольніліся, 8% — былі звольненыя. Большасць тых, хто развітаўся з кампаніяй, знайшла новую працу за 1-2 месяцы.
  • 54% айцішнікаў у Беларусі працягваюць працаваць на заходніх праектах.
  • 10% рэлакантаў ужо са сваім жытлом.

Але самае цікавае мы раскажам і пакажам пасля апрацоўкі вынікаў! 

Гэта цалкам ананімна: тайпформ не збірае аніякіх вашых асабістых даных, а рэдакцыя іх не атрымлівае

Нам трэба 3000+ анкет, ваш удзел вельмі важны. Пачнем?


Читать на dev.by