Бразілія пачала расследаванне супраць Маска праз акаўнты ў X

Вярхоўны суд Бразіліі пачаў расследаванне ў дачыненні да бізнэсоўца пасля таго, як ён паабяцаў аднавіць працу акаўнтаў у сацсетцы, якія бразільскі суд запатрабаваў заблакаваць.

Пакінуць каментарый

У паведамленні суда не гаворыцца, якія акаўнты былі заблакаваныя. Суддзя Аляксандр дэ Мараес разглядае справу аб дзейнасці так званых «лічбавых апалчэнцаў». Іх абвінавачваюць у распаўсюдзе фэйкавых навін і распальванні нянавісці ў часе праўлення прэзідэнта Жаіра Балсанару.

Маск не пагадзіўся з рашэннем суддзі наконт блакавання акаўнтаў. Бізнэсовец заявіў, што кампанія мае скасаваць усе абмежаванні, паколькі яны супярэчаць канстытуцыі Бразіліі, і заклікаў суддзю сысці ў адстаўку. «Гэты суддзя наклаў велізарныя штрафы, прыгразіў арыштаваць нашых супрацоўнікаў і перакрыў доступ X у Бразіліі», — напісаў Маск.

Мільярдэр прыгразіў бразільскім уладам закрыццём офіса і паабяцаў аспрэчыць рашэнне аб блакаванні акаўнтаў X. Калі сацсетка не выканае патрабаванняў суда, то кампанія будзе абавязаная выплачваць Бразіліі 100 тысяч рэалаў (каля $19 700) кожны дзень, пакуль не заблакуе акаўнтаў.

АІ-бот Grok стаў даступны падпісчыкам X 
Па тэме
АІ-бот Grok стаў даступны падпісчыкам X
«Вар’яцкая вайна за АІ-таленты»: Маск вымушаны падымаць заробкі інжынерам Tesla, каб тыя не сыходзілі ў OpenAI
Па тэме
«Вар’яцкая вайна за АІ-таленты»: Маск вымушаны падымаць заробкі інжынерам Tesla, каб тыя не сыходзілі ў OpenAI
Х катастрафічна губляе аўдыторыю пад кіраўніцтвам Маска
Па тэме
Х катастрафічна губляе аўдыторыю пад кіраўніцтвам Маска

Читать на dev.by