Бразільскі суд даў Х суткі, каб прызначыць свайго прадстаўніка. Або сацыяльныя сеткі заблакуюць
Вярхоўны суд апублікаваў скрыншот рашэння суда ў сваім акаўнце ў X, адзначыўшы акаўнты Ілана Маска.
Вярхоўны суд апублікаваў скрыншот рашэння суда ў сваім акаўнце ў X, адзначыўшы акаўнты Ілана Маска.
Вярхоўны суд апублікаваў скрыншот рашэння суда ў сваім акаўнце ў X, адзначыўшы акаўнты Ілана Маска.
Суддзя Федэральнага Вярхоўнага суда краіны Алешандрэ дэ Мараес абавязаў кампанію на працягу 24 гадзін прызначыць законнага прадстаўніка платформы ў Бразіліі. У адваротным выпадку праца сэрвісу будзе прыпыненая па рашэнні суда.
Раней у гэтым месяцы X абвясціў пра закрыццё свайго бразільскага офіса і звальненне супрацоўнікаў у краіне праз пагрозу, якую нібыта выказаў Мараес аднаму з супрацоўнікаў. Кампанія папярэдзіла карыстальнікаў, што паслугі X застануцца даступнымі ў Бразіліі.
У красавіку гэтага года суд пачаў расследаванне ў дачыненні да Маска. Мараес запатрабаваў заблакаваць шэраг акаўнтаў, якія распаўсюджвалі дэзынфармацыю. Бізнэсовец абскардзіў пастанову, заявіўшы, што яна супярэчыць канстытуцыі. У выніку X паабяцала выканаць судовае рашэнне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Назначьте своего заложника или мы возьмём в заложники всю свою страну (С)