X закрыла офіс у Бразіліі праз канфлікт Маска з суддзёй
Сацсетка застанецца даступная для бразільскіх карыстальнікаў, але падраздзяленне кампаніі спыніць працу ў краіне дзеля бяспекі супрацоўнікаў.
Сацсетка застанецца даступная для бразільскіх карыстальнікаў, але падраздзяленне кампаніі спыніць працу ў краіне дзеля бяспекі супрацоўнікаў.
Сацсетка застанецца даступная для бразільскіх карыстальнікаў, але падраздзяленне кампаніі спыніць працу ў краіне дзеля бяспекі супрацоўнікаў.
Супрацоўнікі бразільскага падраздзялення кампаніі Twitter Inc., якая валодае сацсеткай X, спынілі аперацыі ў краіне, рашэнне ўступіла ў сілу «неадкладна» 17 жніўня. Паводле слоў прадстаўнікоў платформы, рашэнне прынятае, каб забяспечыць бяспеку супрацоўнікаў.
Раней суддзя Вярхоўнага суда Бразіліі Алешандрэ дэ Мараэс нібыта «прыгразіў нашаму юрыдычнаму прадстаўніку ў Бразіліі арыштам, калі мы не выканаем яго загады аб цэнзуры». «Ён зрабіў гэта ў сакрэтнай пастанове, якой мы дзелімся тут, каб выкрыць яго дзеянне», — гаворыцца ў заяве X.
У кампаніі адзначылі, што шматлікія апеляцыі кампаніі ў Вярхоўны суд не былі пачутыя. «Мы глыбока засмучаныя тым, што былі вымушаныя прыняць гэтае рашэнне. Адказнасць за гэта ляжыць выключна на Алешандрэ дэ Мараэсе. Яго дзеянні несумяшчальныя з дэмакратычным кіраваннем», — паказалі ў карпарацыі.
У красавіку гэтага года Мараэс абавязаў платформу заблакаваць некалькі акаўнтаў, заявіўшы, што тыя распаўсюджваюць дэзынфармацыю і спрыяюць прапагандзе нянавісці ў дачыненні да ўрада. Таксама суд запатрабаваў спыніць рэактывацыю профіляў, заблакаваных раней.
Ілан Маск адказаў, што рашэнне суддзі супярэчыць канстытуцыі краіны, а таксама раскрытыкаваў Мараэса, абвінаваціўшы яго ў «агрэсіўнай цэнзуры». Пазней кампанія пагадзілася выканаць пастанову суда. Падобная сітуацыя склалася ў Турцыі ў маі гэтага года: у часе парламенцкіх выбараў кампанія абмежавала доступ да некаторых запісаў у турэцкім сегменце.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.