Расійскі брэнд тэлефонаў Inoi сышоў з РФ у Эстонію
Кампанія сышла з расійскага рынку, прадстаўнік фірмы назваў кампанію «эстонскай».
Кампанія сышла з расійскага рынку, прадстаўнік фірмы назваў кампанію «эстонскай».
Кампанія сышла з расійскага рынку, прадстаўнік фірмы назваў кампанію «эстонскай».
Паводле даных крыніц «Камерсанта», брэнд рэлакаваўся ў Эстонію. Раней на сайце Inoi былі пазначаныя краіны прысутнасці — Расія і Беларусь. Цяпер на старонцы кампаніі сярод еўрапейскіх рынкаў пазначаны «СНД», спасылка вядзе на рускамоўную версію сайта. На думку экспертаў, сыход кампаніі не адаб’ецца на расійскім рынку, аднак гэта першы выпадак, калі краіну пакідае айчынны брэнд тэлефонаў, а не замежны.
У 2017 годзе пад маркай Inoi выйшаў першы смартфон на расійскай аперацыйнай сістэме Sailfish Mobile. Пазней АС перайменавалі ў «Аўрору». Прылады былі скіраваныя на карпаратыўны сегмент, але продажы прылад не апраўдалі чаканняў. У 2018 годзе кампанія пераключылася на бюджэтныя смартфоны кітайскай зборкі на сістэме Android.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.