Брытанскія навукоўцы распрацавалі АІ, здольны эфектыўна дыягнаставаць рак

Брытанскія навукоўцы навучылі штучны інтэлект выяўляць злаякасныя пухліны. У будучыні тэхналогія дапаможа выяўляць рак на ранняй стадыі і лячыць хворых.

1 каментарый

У распрацоўцы тэхналогіі бралі ўдзел супрацоўнікі Каралеўскага фонду Марсдэн, Лонданскага інстытута даследаванняў рака і Імперскага каледжа Лондана. Распрацаваны штучны інтэлект здольны вызначаць, ці з’яўляецца ўтварэнне, выяўленае на камп’ютарнай тамаграфіі, злаякасным.

АІ быў распрацаваны на аснове даных КТ-даследаванняў каля 500 пацыентаў з наватворамі ў лёгкіх. Мадэль амаль ідэальна паказала сябе падчас тэсціравання. Даследчыкі будуць правяраць яе далей на пацыентах у клініках. Аднак даследаванне яшчэ знаходзіцца на ранняй стадыі, таму спатрэбіцца доўгі час, каб укараніць тэхналогію ў дыягностыку.

«Мы спадзяемся, што ў будучыні гэта палепшыць ранняе выяўленне і патэнцыйна робіць лячэнне рака больш паспяховым, вылучаючы пацыентаў з высокай рызыкай і паскараючы іх пераход да ранейшага ўмяшання», — заявіў доктар Бенджамін Хантэр.

Apple добавит ИИ-сервисы в приложение «Здоровье»
По теме
Apple добавит ИИ-сервисы в приложение «Здоровье»
Opera представила ИИ-браузер с новыми функциями
По теме
Opera представила ИИ-браузер с новыми функциями
WSJ: разработчики все чаще применяют ИИ в создании видеоигр
По теме
WSJ: разработчики все чаще применяют ИИ в создании видеоигр

Читать на dev.by