У Расіі ў 4 разы вырас попыт на спецыялістаў па беспілотніках

2 каментарыя

У Расіі зафіксаваны моцны рост канкурэнцыі за кадры ў сферы беспілотных авіяцыйных сістэм (БАС), піша CNews.

На бягучы год у галіновым заказе «ўніверсітэта Нацыянальнай тэхналагічнай ініцыятывы 2035», аператара федэральнага праекта «Кадры для БАС», узяло ўдзел звыш 120 арганізацый з большасці рэгіёнаў Расіі. У суме іх патрэба ў навучанні патэнцыйных работнікаў у галіне БАС перавысіла 26 тысяч чалавек. За апошнія паўтара года колькасць вакансій у гэтай галіне вырасла ў 4 разы, сказалі ва ўніверсітэце.

Больш за ўсё кампаніям патрэбныя інжынеры — распрацоўшчыкі, даследчыкі, тэхнолагі. Ужо цяпер ёсць каля дзвюх тысяч вакансій для інжынераў беспілотных лятальных апаратаў. Вялікі попыт таксама на аператараў і праграмістаў БАС.

Да 2030 года ў Расіі плануюць падрыхтаваць больш за 1 млн спецыялістаў для працы з беспілотнікамі — адпаведны федэральны праект быў запушчаны ў гэтым студзені. Да таго часу маюць быць распрацаваны новыя інжынерныя канструкцыі БПЛА, тэхналогіі іх узлёту і пасадкі, высокамагутныя акумулятары і матэрыялы для дронаў.

Пры гэтым улады абмяркоўваюць скарачэнне бюджэтных сродкаў, што выдзяляюцца на праект па развіцці БАС. Акрамя таго, ёсць складанасці і з фінансаваннем вытворчасці саміх БАС.

Российский софт оказался хуже иностранного, предприятия страдают
По теме
Российский софт оказался хуже иностранного, предприятия страдают
Заробкі будаўнікоў і рабочых у Расіі растуць хутчэй, чым у айцішнікаў
Па тэме
Заробкі будаўнікоў і рабочых у Расіі растуць хутчэй, чым у айцішнікаў

Читать на dev.by