Былы агент ЦРУ расказаў пра захопленыя НЛА. Што ведае Пентагон і пры чым тут забойства Кенэдзі
У амерыканскім Кангрэсе прайшлі першыя публічныя слуханні пра існаванне пазазямных цывілізацый і верагодны кантакт з імі. Паказанні спікераў узбаламуцілі ўсіх, а сенатары патрабуюць ад чыноўнікаў расказаць усё, што тыя ведаюць.
У амерыканскім Кангрэсе прайшлі першыя публічныя слуханні пра існаванне пазазямных цывілізацый і верагодны кантакт з імі. Паказанні спікераў узбаламуцілі ўсіх, а сенатары патрабуюць ад чыноўнікаў расказаць усё, што тыя ведаюць.
Увагу журналістаў у першую чаргу прыцягнулі паказанні былога агента ЦРУ Дэвіда Граша. Яго выступ настолькі незвычайны, што мог бы паслужыць матэрыялам для галівудскага блакбастара. Падчас уступнага слова Граш заявіў, што ў падрабязнасцях ведае пра сакрэтныя праграмы Пентагона. Паводле яго слоў, Міністэрства абароны ЗША ў курсе існавання пазазямных тэхналогій, якія нібыта шмат у чым пераўзыходзяць чалавечыя магчымасці. Граш дадаў, што ўлады хаваюць гэтыя праграмы і пераследуюць сведак.
Кангрэсмены пацікавіліся, ці мог амерыканскі ўрад кантактаваць з пазазямнымі формамі жыцця. Граш адмовіўся адказваць на гэтае пытанне, толькі заўважыўшы, што вайскоўцы маюць пазазямныя касмічныя караблі, якія паваліліся і ў якіх выявілі біялагічны матэрыял. Калі заканадаўцы хацелі ўдакладніць, якога ён паходжання, былы агент ЦРУ адказаў: «Нечалавечы, і гэтая была ацэнка людзей з прамым веданнем праграмы, з якімі я размаўляў».
Дэвід Граш падчас слуханняў у Палаце прадстаўнікоў ЗША 26 ліпеня 2023 года
Дэпутаты невыпадкова паклікалі Граша на слуханні: ён працаваў з аператыўнай групай Пентагона, якая вывучае НЛА, а таксама неаднаразова заяўляў, што ЗША займелі пазаземныя тэхналогіі. Раней былы спецагент таксама казаў пра касмічныя караблі, якія нібыта змаглі займець амерыканскія вайскоўцы. Прычым урад краіны валодае не толькі зламанымі, але нават «непашкоджанымі або часткова пашкоджанымі» лятальнымі апаратамі пазазямнога паходжання, якія прызямляліся.
Што такое Розуэльскі інцыдэнт?
Упершыню пра крушэнне НЛА на тэрыторыі ЗША сталі казаць у сувязі з «Розуэльскім інцыдэнтам». У 1947 годзе ўладальнік ранча ў штаце Нью-Мексіка выявіў абломкі невядомага апарата. Прадстаўнікі ВПС заявілі, што гэта быў метэазонд, які выкарыстоўваўся ў рамках сакрэтнага праекта. Аднак з часам гісторыя абрасла міфамі і ператварылася ў гарадскую легенду. У 2020 годзе Дональд Трамп нават абяцаў рассакрэціць дакументы, звязаныя з гэтымі падзеямі.
Калі ж адзін з кангрэсменаў спытаў спікера, ці былі забітыя людзі падчас спроб урада схаваць факты пра НЛА, былы агент ЦРУ адказаў, што не можа казаць пра гэта на публічным паседжанні. Прэс-сакратарка Пентагона Сьюзен Гоф, якая прысутнічала на слуханнях, паспяшалася абвергнуць словы Граша. Яна паведаміла кангрэсменам, што ў міністэрства няма ніякай інфармацыі пра пазазямныя караблі або матэрыялы, выяўленыя раней.
Афіцыйна вядома пра адную праграму назіранняў Пентагона пад назвай Advanced Aerospace Threat Identification Program. Вайскоўцы аналізуюць даныя радараў, робяць відэазапісы і складаюць справаздачы для вышэйшага камандавання. Акрамя Граша на слуханнях выступілі два былыя вайсковыя лётчыкі Дэвід Фрэвар і Раян Грэйвс, якія апісалі выпадкі сустрэчы ў небе з невядомымі аб’ектамі. Аднак, у адрозненне ад Граша, пілоты не сталі рабіць здагадкі пра паходжанне гэтых аб’ектаў.
В Конгрессе США прошли первые за 50 лет слушания об НЛО
Апошнімі гадамі амерыканскія сілавікі пачалі паступова публікаваць інфармацыю пра НЛА, якая назапасілася ў іх за дзесяцігоддзі назіранняў. Ад 2004 да 2021 года ўлады налічылі 144 выпадкі меркаванага назірання НЛА, якія пакуль не ўдалося растлумачыць. Усяго на 2022 год Нацразведка ЗША налічыла 510 паведамленняў пра «неапазнаныя паветраныя з’явы». У большасці выпадкаў гэтыя звесткі падавалі вайскоўцы ВМС і ВПС ЗША і іншыя структуры. У 2021 годзе ЗША прызналі НЛА пагрозай нацыянальнай бяспецы.
Для пацверджання інфармацыі Пентагон апублікаваў тры відэазапісы, якія знялі вайсковыя пілоты. У роліках аб’екты ў паветры вонкава не падобныя ні да якіх вядомых лятальных апаратаў. Паводле слоў пілотаў, адзін з іх быў у форме «круцёлкі, якая рухалася супраць ветру», другі — у форме «сферы, заключанай у куб». Мінабароны стварыла спецыяльную працоўную групу па вывучэнні НЛА, якая аналізуе інцыдэнты і складае спісы аб’ектаў, што могуць з’яўляць небяспеку.
Але Кангрэсу гэтага мала. Лідар дэмакратычнай большасці ў Сенаце Чак Шумер выступае за стварэнне камісіі з шырокімі паўнамоцтвамі для рассакрэчвання ўрадавых дакументаў пра НЛА. Сенатар лічыць, што гэтая мера дасць магчымасць супрацьстаяць тэорыям змовы, якія атачаюць дыскусіі пра НЛА, а таксама асцярогам грамадскасці, што ўрад хавае важную інфармацыю. Сярод палітыкаў гэта рэдкі прыклад аднадушнасці: за прыняцце законапраекта выступаюць і дэмакраты, і рэспубліканцы.
Амерыканскія спецслужбы запэўнілі, што апісалі ўсе наяўныя ў іх матэрыялы пра НЛА. Сілавікі нават паскардзіліся, што літаральна заваленыя запытамі ад грамадзян, якія патрабуюць падрабязнасцяў пасля таго, як архіўныя ролікі і справаздачы былі апублікаваныя. Тым не менш амерыканцы ўпэўненыя, што архіў паказалі не ўвесь, а самае цікавае засталося сакрэтным. Нават нягледзячы на неаднаразовыя заявы чыноўнікаў, што ніводнае з сабраных відэа або іншых матэрыялаў не з’яўляюцца сведчаннямі наведвання Зямлі іншапланецянамі.
Як ні дзіўна, заканадаўцам дапамагло забойства Джона Кенэдзі. Новы закон распрацаваны на ўзор камісіі, якая сачыла за апублікаваннем інфармацыі пра расследаванне забойства амерыканскага прэзідэнта. Закон аб камісіі быў прыняты ў 1992 годзе, і адміністрацыя Белага дома са скрыпаннем працягвае ўтрымліваць дакументы пра расследаванне і неахвотна іх рассакрэчвае. Тым не менш тая камісія дамаглася публікацыі тысяч старонак дакументаў. Кангрэсмены ўпэўненыя, што такі падыход мае спрацаваць і ў гэтым выпадку, паколькі праўда заўсёды дзесьці побач.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
О чем они говорят? Они Цукерберга вообще видели?
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 29 ліпеня 2023, 15:09
Каждый раз когда надо отвлечь внимание от чего то важного начинает обсасываться эта тема.
Сейчас под шумок запросят горы бабок у конгресса "для борьбы с пришельцами"