Былы гендырэктар FTX Бэнкман-Фрыд аспрэчыў 25-гадовы прысуд
Былы гендырэктар збанкрутавалай крыптабіржы FTX Сэм Бэнкман-Фрыд вырашыў абскардзіць вынесены раней абвінаваўчы прысуд.

Каманда юрыстаў бізнэсмена падала апеляцыю ў акруговы апеляцыйны суд, сцвярджаючы, што судовае разбіральніцтва было праведзенае з істотнымі працэсуальнымі парушэннямі, а стаўленне суддзяў было перадузятым.
Адвакаты абвінавачанага падкрэслілі, што суддзя Люіс Каплан дапускаў недарэчныя каментары ў прысутнасці прысяжных, што магло паўплываць на іх канчатковы вердыкт. Таксама нібыта СМІ і прадстаўнікі FTX загадзя лічылі Бэнкмана-Фрыда вінаватым, што таксама паўплывала на працэс.
«Ад самага першага дня пераважная версія падзей, першапачаткова вылучаная новым праўленнем FTX і хутка прынятая пракуратурай ЗША, складалася ў тым, што Бэнкман-Фрыд скраў мільярды долараў кліенцкіх сродкаў, давёў кампанію да банкруцтва і нанёс значныя страты», — гаворыцца ў апеляцыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Сиди дальше и не рыпайся, Сеня.