Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Заснавальнік крыптабіржы FTX атрымаў 25 гадоў турмы за махлярства

Заснавальнік збанкрутавалай крыптабіржы FTX Сэм Бэнкман-Фрыд атрымаў 25 гадоў турмы па справе аб крадзяжы мільярдаў долараў кліенцкіх сродкаў.

Пакінуць каментарый

Суддзя пры вынясенні прысуду падкрэсліў, што бізнэсовец усведамляў злачыннасць сваіх дзеянняў і «дарэмна разлічваў, што не будзе абвінавачаны». Раней прысяжныя прызналі Бэнкмана-Фрыда вінаватым па ўсіх сямі пунктах абвінавачвання.

Пракуратура настойвала, што заснавальнік крыптабіржы выкраў шляхам махлярства $8 мільярдаў яе кліентаў. Яму пагражала да 115 гадоў турэмнага зняволення, але адвакаты настойвалі на зніжэнні тэрміну да 5-6 гадоў, паказваючы на яго дабрачынную дзейнасць і гатоўнасць пакрыць шкоду кліентам.

Бэнкмана-Фрыда затрымалі на Багамах у снежні 2022 года і экстрадавалі ў ЗША. Спачатку бізнэсмена адпусцілі пад заклад у $250 мільёнаў, затым пракуратура пераканала суд, што абвінавачаны аказвае ціск на сведак, — і яго адправілі пад арышт. Сам бізнэсовец сваёй віны не прызнаваў.

Важнай сведкай на працэсе стала Кэралайн Элісан, гендырэктарка афіляванай фірмы Alameda Research, якая сцвярджала, што Бэнкман-Фрыд проста загадваў ёй здзяйсняць фінансавыя злачынствы. Элісан адзначыла, што Alameda Research мела поўны доступ да кліенцкіх сродкаў FTX праз «безлімітную крэдытную лінію» і што менавіта яе дзеянні на загад Бэнкмана-Фрыда прывялі да краху біржы.

Крыптабіржа FTX была заснаваная ў 2019 годзе. У 2022 годзе яна ацэньвалася ў $32 мільярды і лічылася чацвёртай у свеце па аб’ёме сродкаў. Пасля публікацыі расследаванняў аб фінансавых цяжкасцях біржы інвестары сталі масава выводзіць адтуль сродкі. Кампанія абвясціла пра банкруцтва.

Заснавальнік крыптабіржы FTX можа сесці ў турму на 40-50 гадоў
Заснавальнік крыптабіржы FTX можа сесці ў турму на 40-50 гадоў
Па тэме
Заснавальнік крыптабіржы FTX можа сесці ў турму на 40-50 гадоў
Крыптабіржа-банкрут FTX абяцае выплаціць усе грошы кліентам
Крыптабіржа-банкрут FTX абяцае выплаціць усе грошы кліентам
Па тэме
Крыптабіржа-банкрут FTX абяцае выплаціць усе грошы кліентам
Основателя FTX Бэнкмана-Фрида признали виновным. Ему грозит до 115 лет тюрьмы
Основателя FTX Бэнкмана-Фрида признали виновным. Ему грозит до 115 лет тюрьмы
По теме
Основателя FTX Бэнкмана-Фрида признали виновным. Ему грозит до 115 лет тюрьмы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.