Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Угоду па продажы «Яндэкса» могуць закрыць у лістападзе — кантрольны пакет атрымае група інвестараў

Як высветліў Forbes, угоду па продажы «Яндэкса» плануюць закрыць да канца 2023 года. «У графіку стаіць лістапад», — расказала крыніца выдання. Паводле яе слоў, у хутчэйшым закрыцці ўгоды зацікаўленыя ўсе бакі.

1 каментарый

Іншая крыніца пацвердзіла, што ўгоду хочуць закрыць да канца года, але адзначыла, што шмат што залежыць ад урада і ад рады дырэктараў «Яндэкса», ці падпішуць яны ўгоду, а таксама ад санкцыйных аспектаў.

У рамках меркаванай угоды нідэрландскі холдынг Yandex N.V. стварае расійскую «дачку» — субхолдынг, — долю ў якім прадасць групе расійскіх інвестараў. У яго ўвойдзе амаль увесь бізнэс «Яндэкса» акрамя некаторых стартапаў — гэта «ўлюбёныя стартап»» заснавальніка кампаніі Аркадзя Волажа. У рамках рэструктурызацыі «Яндэкс» планаваў вылучыць міжнародныя напрамкі бізнэсаў беспілотных аўтамабіляў, адукацыйных сэрвісаў, воблачных тэхналогій і платформы па разметцы даных.

Антываенны пост Аркадзя Волажа каштаваў яго мацярынскай кампаніі “Яндэкс” $150 млн
Антываенны пост Аркадзя Волажа каштаваў яго мацярынскай кампаніі «Яндэкс» $150 млн
Па тэме
Антываенны пост Аркадзя Волажа каштаваў яго мацярынскай кампаніі «Яндэкс» $150 млн

Yandex N.V. разлічваў атрымаць ліцэнзіі на выкарыстанне некаторай інтэлектуальнай уласнасці «Яндэкса», якая адносіцца да гэтых стартапаў, але цяпер гэта пад вялікім пытаннем, кажа суразмоўца Forbes: «Адсутнасць у Yandex N.V. і Волажа гэтых ліцэнзій — дрэнна, але не катастрофа. Яны могуць перапісаць код, каб не атрымаць абвінавачванні ў крадзяжы інтэлектуальнай уласнасці». Ён мяркуе, што гэта зойме ад некалькіх месяцаў да года.

У ліку патэнцыйных інвестараў — група ВТБ, бізнэсоўцы Уладзімір Патанін і Іван Таўрын, заснавальнік Faberlic і дэпутат Дзярждумы Аляксей Нячаеў, пенсійны фонд «Газфонд» і гендырэктар «Расійскага фонду прамых інвестыцый» Кірыл Дзмітрыеў. Таксама ў перамовах удзельнічае прадстаўнік «Лукойла» — інвестыцыя нафтавай кампаніі можа быць аформленая праз пенсійны фонд. Абмяркоўваецца схема, па якой кожны з сямі ўдзельнікаў кансорцыума атрымае па 7,28% «Яндэкса».

«Яндэкс» ацэньваецца ў $5,5 млрд з улікам дысконту 50%, які ў Расіі прадугледжаны для продажу актываў кампаній з «недружалюбных» краін.

Раздел «Яндекса» на грани срыва из-за санкционных рисков российских миллиардеров
Раздел «Яндекса» на грани срыва из-за санкционных рисков российских миллиардеров
По теме
Раздел «Яндекса» на грани срыва из-за санкционных рисков российских миллиардеров
Пуцін узгадніў угоду па продажы «Яндэкса» расійскім мільярдэрам і банку ВТБ
Пуцін узгадніў угоду па продажы «Яндэкса» расійскім мільярдэрам і банку ВТБ
Па тэме
Пуцін узгадніў угоду па продажы «Яндэкса» расійскім мільярдэрам і банку ВТБ
Reuters: расійскія ўлады не нацыяналізуюць «Яндэкс» бо баяцца адтоку айцішнікаў
Reuters: расійскія ўлады не нацыяналізуюць «Яндэкс», бо баяцца адтоку айцішнікаў
Па тэме
Reuters: расійскія ўлады не нацыяналізуюць «Яндэкс», бо баяцца адтоку айцішнікаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Передать жене старика Кабая и точка.